Мікалай Емяльянавіч Нікалаеў

Мікалай Емяльянавіч Нікалаеў — беларускі урач-хірург вышэйшай кваліфікацыі. Кандыдат медыцынскіх навук (1981), дацэнт[2].

Мікалай Емяльянавіч Нікалаеў
Род дзейнасці урач, хірург, выкладчык універсітэта, практолаг, медыцынскі адміністратар
Навуковая сфера абдамінальная хірургія[d] і практалогія[d]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук[1] (1981)
Навуковае званне
Узнагароды

Біяграфія правіць

Працуе па спецыяльнасці з 1964 года[3].

У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Пасляаперацыйная раневая інфекцыя ў хірургічным аддзяленні і шляхі яе прафілактыкі»[4].

У 1986 г. ім арганізавана практалагічная служба ў г. Мінску (быў галоўным практолагам сталіцы). Па сумяшчальніцтве працаваў галоўным пазаштатным хірургам г. Мінска (1987—1990 гг.)[3].

Ім былі адкрыты два апёкавыя аддзяленні ў БХМД; у 4 ГКБ — аддзяленне парушэння рытму і праводнасці; у 4 ГКБ арганізаваны гарадскі цэнтр па аказанні экстранай дапамогі хворым з сасудзістай паталогіяй у г. Мінску; эндаскапічны цэнтр пры МДЦ, які абслугоўваў таксама БХМД, а пазней стаў агульнагарадскім[3].

З’яўляецца ініцыятарам адкрыцця цэнтраў па лячэнні астэаміэлітаў у 3 ГКБ і дыябетычнай ступні ў 10 ГКБ, і ініцыятарам рэарганізацыі аддзялення гепаталогіі ў 9 ГКБ. Арганізаваў кругласутачныя дзяжурствы хірургаў у таракальным, практалагічным і апёкавым аддзяленнях[3].

Дацэнт М. Я. Мікалаеў выкладае агульную хірургію з 1979 года на базах кафедры 3 ГКБ імя М. Я. Клумава і 5 ГКБ[3].

Навуковая дзейнасць правіць

Галіна навуковых інтарэсаў: абдамінальная хірургія, хуткія хваробы органаў брушнай поласці[2].

Бібліяграфія правіць

  • Схема гісторыі хваробы хірургічнага хворага : метадычныя рэкамендацыі / Р. П. Рычагоў, М. Е. Нікалаеў, Г. У. Мядзведзь. — Мінск, 2007.

Зноскі