Мікалай Леанідавіч Латышонак
Мікалай Леанідавіч Латышонак (нар. 14 лістапада 1964, Забор’е, Мёрскі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі ваенны, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па агульных пытаннях (з 2018). Палкоўнік (2004)[1].
Мікалай Леанідавіч Латышонак | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 лістапада 1964 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Званне |
|
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 14 лістапада 1964 года ў вёсцы Забор’е Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Пасля тэрміновай службы ва Узброеных Сілах СССР паступіў у Разанскае вышэйшае Паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, якое скончыў у 1988 годзе. У 2011 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 1988 года па 1993 год праходзіў службу ва Узброеных сілах на тэрыторыі Казахстана, а затым да 1995 года ў пагранічных войсках Беларусі.
У 1995 годзе перайшоў у Службу бяспекі прэзідэнта Беларусі, дзе прайшоў шлях ад старшага афіцэра да начальніка ўпраўлення асабістай аховы. У 2003 годзе Латышонак працаваў на пасадзе старэйшага ад’ютанта 1-га аддзялення 1-га аддзела ўпраўлення асабістай аховы Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].
Латышонак уваходзіў у самы блізкі круг Аляксандра Лукашэнкі, рэгулярна суправаджаючы яго ў камандзіроўках. Са жніўня 2017 года знаходзіцца ў запасе[3].
6 лютага 2018 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па агульных пытаннях[4].
Хобі
правіць- Мікалай Латышонак выступаў пад нумарам 13 (Пазіцыя нападніка) за хакейную каманду «Шчыт» у чэмпіянаце Мінска па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд, у якой таксама гуляе старшыня Цэнтральнага савета Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка[5].
Узнагароды
правіць- Ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2009)[6],
- Медаль «За бездакорную службу» I, II і III ступені[2].
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 20 октября 2004 года № 512 «О присвоении очередных воинских и специального званий»
- ↑ а б Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2003 года № 334 «Аб узнагароджанні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ І, ІІ, ІІІ ступені»
- ↑ Лукашенко назначил Николая Латышенка помощником по общим вопросам
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 6 февраля 2018 года № 56 «О Н. Л. Латышенке»(недаступная спасылка)
- ↑ Чем известен самый приближенный помощник Лукашенко, работающий на него четверть века Архівавана 22 ліпеня 2021.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2009 года № 485 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»