Мікалай Мікалаевіч Заранок

Мікалай Мікалаевіч Заранок (1944, в. Глінная Слабада, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 28 красавіка 1999) — беларускі філосаф. Кандыдат філасофскіх навук, прафесар.

Мікалай Мікалаевіч Заранок
Дата нараджэння 1944
Месца нараджэння
Дата смерці 28 красавіка 1999(1999-04-28)
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (гістарычны факультэт, 1967), Інстытут філасофіі і права АН БССР (аспірантура, спецыяльнасць «Дыялектычны і гістарычны матэрыялізм», 1973).

Працаваў у Мінскім інстытуце культуры (1976—1987 — прарэктар па навуковай рабоце, 1988—1992 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: духоўная культура; культура кіравання; сацыяльнае кіраванне[1].

Зноскі