Мікалай Мікалаевіч Пакроўскі

Мікалай Мікалаевіч Пакроўскі (руск.: Никола́й Никола́евич Покро́вский, 15 (27) студзеня 1865 — 12 снежня 1930) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, міністр замежных спраў з 1916 па 1917 годы, сенатар, тайны саветнік.

Мікалай Мікалаевіч Пакроўскі
Нараджэнне 27 студзеня 1865(1865-01-27)
Смерць 12 снежня 1930(1930-12-12) (65 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, міністр, палітык, дзяржаўны дзеяч
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[1]
Месца працы
Узнагароды
Дзямідаўская прэмія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З дваран, сын сапраўднага стацкага саветніка. У 1888 годзе па заканчэнні юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта паступіў на службу ў Міністэрства фінансаў. З 1893 года начальнік аддзялення Канцылярыі Камітэта міністраў. У 1899 годзе віцэ-дырэктар Дэпартамента акладных збораў Міністэрства фінансаў. У 1904 годзе статс-сакратар Дэпартамента эканоміі Дзяржаўнага савета. У 1904—1906 гадах дырэктар Дэпартамента акладных збораў Міністэрства фінансаў.

З 9 ліпеня 1906 да 27 чэрвеня 1914 года — таварыш (намеснік) міністра фінансаў. У 1909 годзе — сенатар. У 1913 годзе — тайны саветнік.

У 1914—1916 гадах таварыш старшыні Раманаўскага камітэта, член Вярхоўнага камітэта па догляду, таварыш старшыні Цэнтральнага ваенна-прамысловага камітэта. З 25 студзеня да 30 лістапада 1916 года — дзяржаўны кантралёр. 30 лістапада 1916 года прызначаны міністрам замежных спраў (да 4 сакавіка 1917 года).

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.