Мікалай Нікандравіч Гарбачонак

Мікалай Нікандравіч Гарбачонак (нар. 12 снежня 1971, в. Балбекі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.

Мікалай Нікандравіч Гарбачонак
Нараджэнне 12 снежня 1971(1971-12-12) (52 гады)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць матэматык, палітык

Біяграфія правіць

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, выкладчык матэматыкі, інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі.

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў настаўнікам матэматыкі Абухаўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна, першым сакратаром Гродзенскага раённага камітэта Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, першым сакратаром Гродзенскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].

Зноскі