Мікалай Пятровіч Кахавец

Мікалай Пятровіч Кахавец (30 студзеня 1924, в. Новы Двор, Пінскі павет, Палескае ваяводства — 25 красавіка 1998) — беларускі перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1949).

Мікалай Пятровіч Кахавец
Дата нараджэння 30 студзеня 1924(1924-01-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 красавіка 1998(1998-04-25) (74 гады)
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі

Біяграфія правіць

У 1940 годзе накіраваны ў школу лесаводаў. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, знаходзіўся на вучобе паблізу мяжы з Польшчай. Разам з адступаючымі часцямі Чырвонай арміі з цяжкасцю дабраўся да роднай вёскі. Восенню 1941 года немцы забралі яго на прымусовую працу ў Германію. Знаходзіўся ў працоўным лагеры ў г. Остэрроуд, дзе вязні працавалі на вагонарамонтным заводзе. На пачатку 1945 года вязняў вызваліла Чырвоная армія. У сакавіку 1945 года дабраахвотна пайшоў на фронт, яго залічылі ў роту аўтаматчыкаў 3-га Беларускага фронту, ваяваў пад Кёнігзбергам.

Пасля дэмабілізацыі ў сакавіку 1947 года вярнуўся ў родную вёску, працаваў на зямлі.

Кіраўніцтва калгаса накіравала яго вучыцца на трактарыста ў Пінскае вучылішча механізацыі № 28. Пасля заканчэння вучылішча ў 1950 годзе ён накіраваны на працу ў Лагішынскую машынна-трактарную станцыю (МТС). Працаваў на трактары «Універсал», які выпускаўся на Уладзімірскім трактарным заводзе. У 1951 годзе прысвоілі катэгорыю трактарыста I класа, даверылі ўзначаліць трактарную брыгаду. Распахваў меліяраваныя землі, якія давалі высокія ўраджаі.

У 1958—1963 гадах — трактарыст, з 1964 грда — брыгадзір трактарнай брыгады калгаса «Камунар» Пінскага раёна. Узначальваў механізаванае звяно па вырошчванні бульбы. У 1967 годзе скончыць васьмігодку.

У 1969 годзе быў дэлегатам ІІІ Усесаюзнага з’езда калгаснікаў у Маскве. Па стане здароўя пакінуў працу на трактары. З 1976 годзе — інжынер па тэхнічным абслугоўванні ў калгасе «Камунар». У апошнія гады перад пенсіяй працаваў загадчыкам калгасных рамонтных майстэрняў.

Узнагароды правіць

За атрыманне высокіх ураджаяў удастоены сярэбранага і бронзавага медалёў ВДНГ СССР, Граматы Вярхоўнага Савета БССР. 30 красавіка 1966 года за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў яму прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».

Зноскі

Літаратура правіць

  • Каховец Николай Петрович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник. Минск, 2014. С. 111.
  • Кахавец Мікалай Пятровіч // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 458.
  • Коховец Николай Петрович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 327.
  • Кахавец Мікалай Пятровіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 298.
  • Кахавец Мікалай Пятровіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1972. Т. 5. С. 521.