Мікалай Сідаравіч Сачко

Мікалай Сідаравіч Сачко (17 лютага 1921, с. Авуз-Кірк, Джанкойскі раён, Крым, Украіна — ?) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1965), прафесар (1966).

Мікалай Сідаравіч Сачко
Дата нараджэння 17 лютага 1921(1921-02-17) (103 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Усесаюзны завочны інстытут савецкага гандлю (1945).

Працаваў у Новасібірскім самалётабудаўнічым заводзе (1941—1945), Новасібірскім металургічным заводзе (з 1945), Сібірскім металургічным інстытуце (з 1955, кафедра арганізацыі вытворчасці і эканомікі чорнай металургіі, дацэнт, у 1956—1964 — загадчык кафедры), Варонежскім політэхнічным інстытуце (1965—1966, загадчык кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1966—2011, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Эканоміка і арганізацыя машынабудаўнічай вытворчасці», прафесар, у 1967—1988 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: навукова-тэхнічны прагрэс у машынабудаванні; арганізацыя машынабудаўнічай вытворчасці.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны эканаміст Беларускай ССР» (1980).

Бібліяграфія правіць

  • Проблемы концентрации производства в промышленности СССР : автореферат диссертации … доктора экономических наук / Сачко Н. С. — Новосибирск, 1964.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Сачко Мікалай Сідаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 219.
  • Сачко Николай Сидорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 577.
  • Сачко Николай Сидорович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 69—70.
  • Ученый-экономист — основатель кафедры / Т. А. Сахнович // Проблемы экономики, организации и управления промышленными предприятиями : материалы международной научно-практической конференции, посвященной 50-летию кафедры экономики и организации машиностроительного производства, 15—17 февраля 2017 года, Минск, Республика Беларусь. — Минск, 2017. — С. 3—6.