Мікалай Уладзіміравіч Паўлюкевіч
Мікалай Уладзіміравіч Паўлюкевіч (нар. 18 мая 1937, в. Бондары, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне цеплафізікі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994), доктар фізіка-матэматычных навук (1991).
Мікалай Уладзіміравіч Паўлюкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 мая 1937 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1991) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1959).
З 1960 года старшы інжынер-канструктар, інжынер Інстытута энергетыкі АН БССР, у 1963—1991 гадах галоўны інжынер, старшы і вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену АН БССР. З 1991 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 2005 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].
Узнагароды правіць
Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя акадэміка А. В. Лыкава (2003), за манаграфію «Уводзіны ў тэорыю цепла- і масапераносу ў порыстых асяроддзях».
Узнагароджаны ордэнам « Знак Пашаны» (1980).
Навуковая дзейнасць правіць
Даследаванні ў галіне кінетычнай тэорыі працэсаў цепла- і масапераносу пры фазавых ператварэннях і ў порыстых асяроддзях. Атрыманыя ім вынікі знаходзяць прымяненне пры апісанні нераўнаважных з’яў пераносу ў працэсах сушкі матэрыялаў і пры ўздзеянні высокаканцэнтраваных патокаў энергіі на порыстыя і кампазіцыйныя матэрыялы, у вакуумнай тэхніцы і цеплаахове.
Аўтар 150 навуковых прац, у т.л. 6 манаграфій, 6 вынаходак, 6 патэнтаў.
Бібліяграфія правіць
- Физическая кинетика и процессы переноса при фазовых превращениях. Мн.: Наука и техника, 1980 (в соавт.).
- О скольжении излучения в слое высокопористого материала // Инженерно-физический журнал. 1990. Т.59, № 4.
- Введение в теорию тепло- и массопереноса в пористых средах. Мн.: Изд-во ИТМО НАНБ, 2002.
Зноскі
Спасылкі правіць
- Мікалай Уладзіміравіч Паўлюкевіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)