Мікалай Фёдаравіч Капіч

Мікалай Фёдаравіч Капіч (15 жніўня 1918, в. Шаенка, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — ?) — беларускі гісторык. Кандыдат філасофскіх навук (1962), доктар гістарычных навук (1979), прафесар (1981). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1987).

Мікалай Фёдаравіч Капіч
Дата нараджэння 15 жніўня 1918(1918-08-15) (105 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1979) і кандыдат філасофскіх навук (1962)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыў Ульскую сярэднюю школу (1932), Полацкі педагагічны тэхнікум (1935), Аршанскі настаўніцкі інстытут (1937), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1953), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1957).

У 1937—1939 гадах — настаўнік Каханавіцкай сярэдняй школы Асвейскага раёна.

Удзельнік савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

3 1945 года — на партыйнай рабоце, з 1958 года — загадчык аддзелам ЦК КПБ.

У 1969—1975 гадах — дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ.

У 1975—1991 гадах — старшы выкладчык, загадчык кафедры, прафесар Мінскай вышэйшай партыйнай школы.

Член КПБ у 1960—1976 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1971 гг.

Навуковая дзейнасць

правіць

Член рэдкалегіі «Нарысаў гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі» (ч. 2, 1967). Аўтар прац па гісторыі КПБ: «Ідэалагічная работа — магутная сіла ў барацьбе за камунізм» (1962), «У творчай актыўнасці мас — залог урачыстасці камунізму» (1964), «Шляхі далейшага ўдасканалення сацыялістычнага ладу жыцця» (1983).

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1943), Айчыннай вайны II ступені (1985), трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1960, 1966, 1971), шматлікімі медалямі і ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Літаратура

правіць
  • Капіч Мікалай Фёдаравіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : [у 12 т.] / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1972. — Т. 5 : Зуйкі-Кішы. — С. 412—413.
  • Капіч Мікалай Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 8 : Канто-Кулі. — С. 27.
  • Славутыя імёны Бацькаўшчыны // Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына». Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Падляшчук [і інш.]. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. — С. 68-72.
  • Фалей, Е. С. Капич Николай Федорович / Е. С. Фалей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 477.