Полацкі каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Полацк Віцебскай вобласці. Філіял Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Размешчаны па адрасе вул. Еўфрасінні Полацкай, 26.

Полацкі каледж
Дата заснавання 1872
Тып каледж
Дырэктар Таццяна Генадзеўна Палушкіна
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь
Адрас г. Полацк, вул. Еўфрасінні Полацкай, 26
pedcol.vsu.by

Гісторыя

правіць

У кастрычніку 1872 г. адкрылася Полацкая настаўніцкая семінарыя, першым дырэктарам стаў Юльян Фаміч Крачкоўскі. 22 ліпеня 1875 г. адбыўся першы выпуск настаўнікаў пачатковых класаў для сельскіх школ. У 1912 г. настаўніцкай семінарыі прысвоена імя расійскага палкаводца Якава Кульнева[1].

9 ліпеня 1919 г. Полацкая настаўніцкая семінарыя ператворана ў пастаянныя трохгадовыя педагагічныя курсы. У 1920 г. пры Полацкай настаўніцкай семінарыі адкрыты гадавыя курсы для падрыхтоўкі выхавальнікаў дзіцячых садоў. У 1921 г. трохгадовыя педагагічныя курсы рэарганізаваны ў педагагічны народны тэхнікум з чатырохгадовым тэрмінам навучання[1].

У 1930 г. адкрыта дашкольнае аддзяленне. У 1936 г. педагагічны тэхнікум ператвораны ў Полацкае педагагічнае вучылішча[1].

У 1964 г.  Полацкаму педагагічнаму вучылішчу прысвоена імя Францыска Скарыны. 13 ліпеня 1967 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР вучылішча ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[1].

У 1975 г. быў пабудаваны інтэрнат для навучэнцаў на 360 месцаў. У 1976 г. адкрыта музычнае аддзяленне[1].

12 ліпеня 1994 г. Полацкае педагагічнае вучылішча рэарганізавана ў каледж. Навучальная ўстанова атрымала назву Полацкі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга педагагічны каледж імя Ф. Скарыны. У 1996 г. ўведзены 4 дадатковыя спецыялізацыі: «Выкладанне замежнай мовы ў базавай школе», «Арганізацыя выхаваўчай працы», «Выкладанне рускай мовы і літаратуры ў базавай школе», «Творчая дзейнасць». У 2000 г. адкрыта спецыяльнасць «Замежная мова»[1].

З 2004 г. на правах структурнага падраздзялення ўстанова адукацыі «Полацкі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга педагагічны каледж імя Ф. Скарыны» далучаны да УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт». У 2005 г. каледж стаў структурным падраздзяленнем УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава», назва зменена на Полацкі каледж установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава»[1].

У 2005 г. ўведзены новыя спецыяльнасці: «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання і архівазнаўства», «Сучасныя замежныя мовы (пераклад)», «Сацыяльная праца». У 2008 г. адкрыта спецыяльнасць «Турызм і гасціннасць»[1].

Будынак

правіць

Будынак Полацкай настаўніцкай семінарыі быў перабудаваны з былой паўразбуранай манастырскай пабудовы[2]. Аўтарам праекта будынка і дамовай царквы быў Іван Іванавіч Лявіцкі[2].

Спецыяльнасці

правіць
  • Музычная адукацыя
  • Турызм і гасціннасць
  • Дашкольная адукацыя
  • Замежная мова
  • Пачатковая адукацыя

Дырэктары

правіць
  • з 1872 — Юльян Фаміч Крачкоўскі
  • 1878—1885 гг. — Аляксей Віктаравіч Бялецкі
  • 1885—1905 гг. — Яўграф Іванавіч Смірноў
  • з 1905 гг. — Клаўдзій Іванавіч Ціхаміраў

Зноскі

Спасылкі

правіць