Мікаэль Кінгсберы

Мікаэль Кінгсберы (англ.: Mikaël Kingsbury; нар.24 ліпеня 1992) — канадскі фрыстайліст, які спецыялізуецца ў могуле. Чэмпіён свету, двухразовы ўладальнік Кубка свету. Сярэбраны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы.

Мікаэль Кінгсберы
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі
Мянушка Mik[1]
Спецыялізацыя фрыстайл[2]
Нарадзіўся 24 ліпеня 1992(1992-07-24) (31 год)
Сент-Агат-дэ-Мон (Канада)
Грамадзянства Сцяг Канады Канада
Рост 175 зм
Вага 61 кг
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэбютаваў у спаборніцтвах кубка свету 8 студзеня 2010 года на этапе ў Калгары, дзе заняў 36-е месца. Менш чым праз год, у снежні, канадзец упершыню дабраўся да кубкавага подыўма, стаўшы другім на этапе ў Куусама. А яшчэ праз 10 дзён, у кітайскім Бейда Лэйк Кінгсберы атрымаў сваю першую перамогу ў могуле.

У тым жа сезоне дэбютаваў на чэмпіянаце свету, які праходзіў у Дзір Вэлі. У спаборніцтвах па могулу канадац заваяваў бронзу, саступіўшы французу Гільба Кала і свайму суайчынніку, алімпійскаму чэмпіёну Аляксандру Біладо. У паралельным могуле Кінгсберы зноў саступіў Біладо, але на гэты раз на другой пазіцыі. Агульны залік сезону канадзец скончыў чацвёртым, а ў могульном заліку стаў трэцім.

У сезоне 2011/2012 Кінгсберы атрымаў 8 перамог у могуле і паралельным могуле (з іх 6 запар, паўтарыўшы рэкорд сусветных кубкаў) і выйграў як залік могула, так і генеральную класіфікацыю, стаўшы уладальнікам Кубка свету ў дзевятнаццацігадовым узросце.

У падобным рэчычы канадзец выступаў у сезоне 2012/2013. Ён зноў выйграў шэсць стартаў, агульны і малы залікі Кубка свету. А з чэмпіянату свету ў Нарвегіі Кінгсберы зноў вярнуўся з двума медалямі: у паралельным могуле ён зноў стаў другім (зноў саступіўшы Біладо), а ў звычайным могуле ён заваяваў золата, упершыню стаўшы чэмпіёнам свету.

Выступленні ў Кубку свету правіць

Сезон Агульны залік Могул
2009/2010 64 22
2010/2011 4  
2011/2012    
2012/2013    

Перамогі ў Кубку свету правіць

Дата Месца правядзення Дысцыпліна
21 снежня 2010   Бейда Лэйк Могул
29 студзеня 2011   Калгары Могул
10 снежня 2011   Кусама Могул
20 снежня 2011   Мерыбель Паралельны могул
14 студзеня 2012   Монт Габрыэль Паралельны могул
19 студзеня 2012   Лейк-Плэсід Могул
28 студзеня 2012   Калгары Могул
2 лютага 2012   Дыр Вэлі Могул
12 лютага 2012   Бейда Лэйк Могул
18 лютага 2012   Наэба Могул
15 снежня 2012   Кусама Паралельны могул
17 студзеня 2013   Лейк-Плэсід Могул
26 студзеня 2013   Калгары Могул
31 студзеня 2013   Дыр Вэлі Могул
15 лютага 2013   Сочы Могул
23 лютага 2013   Інавасіра Могул

Зноскі

  1. Olympedia — 2006.
  2. FIS database Праверана 26 красавіка 2022.

Спасылкі правіць