Мікрапрацэсар
Мікрапрацэсар уключае ў сябе ўсе або амаль усе функцыі цэнтральнага працэсара камп’ютара на адной інтэгральнай схеме. Першыя мікрапрацэсары з’явіліся ў пачатку 1970-х і ўжываліся ў асноўным для стварэння электронных калькулятараў з выкарыстаннем двайкова-дзесятковай (англ.: binary-coded decimal) арыфметыкі на 4-бітных словах. Неўзабаве з’явіліся і іншыя прымяненні ўбудаваных 4-бітных і 8-разрадных мікрапрацэсараў, такія як тэрміналы, прынтары, розныя віды аўтаматаў і г.д. Даступнасць 8-разрадных мікрапрацэсараў з 16-бітнай адрасацыяй таксама прывяла да з’яўлення першага мікракамп’ютара агульнага прызначэння ў сярэдзіне 1970-х гадоў.

Інтэграцыя працэсара цалкам на адным крышталі значна зніжае кошт вылічальнай магутнасці. Бесперапыннае павелічэнне магутнасці мікрапрацэсараў прывяло да таго, што ў цяперашні час адзін або больш мікрапрацэсараў выкарыстоўвацца ва ўсім, ад найменшых убудаваных сістэм і мабільных прылад, да найбуйнейшых мэйнфрэймаў і суперкамп’ютараў.
Гл. таксама Правіць
Мікрапрацэсар на Вікісховішчы |