Міксаспарыдыі
Міксаспарыдыі, слізістыя спаравікі (Myxosporea) — клас (атрад) прасцейшых (існуюць іншыя класіфікацыі).
Міксаспарыдыі | ||||||||
![]() Споры Alataspora solomoni | ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||
Сінонімы | ||||||||
Атрады[1] | ||||||||
|
Апісанне правіць
Дарослыя міксаспарыдыі, якія жывуць у поласцях органаў, — амёбападобыыя шмат’ядравыя плазмодыі, памеры іх вар’іруюць ад некалькіх дзесяткаў мкм да 2 см. Міксаспарыдыі, якія жывуць у тканках, утвараюць цысты, пухліаы памерамі да 2 см у дыяметры, запоўненыя цытаплазмай і шматлікімі ядрамі (вегетатыўнымі і генератыўнымі). Вегетатыўныя ядры вызначаюць абменныя працэсы, сінтэз бялкоў, рост і інш. 3 генератыўыых ядраў і плазмы ўтвараюцца споры.
Пашырэнне правіць
У сусветнай фаўне больш за 1000 відаў. На Беларусі найбольш вядомы міксасома мазгавая (Myxobolus cerebralis) і міксаболюс карпавы (Myxobolus cyprini) — узбуджальнікі міксаспарыдыезаў рыб, а таксама міксапратэус хвастаты (Myxoproteus caudatus), міксідыум цёмны (Myxidium obscurum). Тканкавыя або поласцевыя паразіты рыб, пашкоджваюць жабры, скуру, мышцы, жоўцевы і мачавы пузыры, нярвовую сістэму і інш. (ніколі не паразітуюць у поласці кішэчніка).
Жыццёвы цыкл правіць
Жыццёвы цыкл міксаспарыдый характарызуецца спараганіяй і полавым працэсам. У спорах ёсць зародак і капсулы з жыгучымі вінтападобна закручанымі ніткамі, якія служаць для прымацавання да сценак кішачніка рыб. Полавы працэс тыпу аўтагаміі — зліццё 2 гаплоідных ядраў пры ўтварэнні зародка са споры. Рыба заражаецца пераважна вясной і летам пры заглынанні разам з вадой спораў, з якіх у кішэчніку выходзяць амёбападобныя зародкі. Па крыві зародкі трапляюць у органы і тканкі і развіваюцца ў дарослых асобін.
Зноскі
- ↑ а б в Падклас Міксаспарыдыі у Сусветным рэестры марскіх відаў (World Register of Marine Species) (англ.) (Праверана 17 лютага 2013).
Літаратура правіць
- Заяц Р. Міксаспарыдыі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.