Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Мілаван Капар
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 5 жніўня 1991(1991-08-05)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Flag of Canada.svg Канада
Flag of Serbia.svg Сербія
Рост 186 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Узбекістан Бухара
Нумар 80
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2009 — 2013 Злучаныя Штаты Амерыкі Рэтрыверс
Клубная кар’ера*
2014 Іспанія Кадыс 0 (0)
2014 Славакія П’ешцяны
2015 Славакія Дукла (Банска-Бістрыца) 13 (1)
2015 — 2016 Славакія Шпорт (Подбразава) 9 (1)
2016 — 2017 Славакія ВіОн (Злата-Мораўцы) 26 (1)
2017 — 2018 Ізраіль Хапаэль (Хадэра) 12 (0)
2018 — 2019 Беларусь Гомель 39 (0)
2019 — Узбекістан Бухара 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 жніўня 2019.


Мілаван Капар (нар. 5 жніўня 1991, Таронта) — канадскі футбаліст сербскага паходжання, абаронца ўзбекскага клуба «Бухара».

Клубная кар’ераПравіць

Пачынаў займацца футболам у Канадзе, пазней гуляў за ўніверсітэцкую каманду «Рэтрыверс». З 2014 года пачаў выступаць у Еўропе, на працягу трох гадоў гуляў у чэмпіянаце Славакіі. У першай палове сезону 2017/18 гуляў у другім дывізіёне Ізраіля за «Хапаэль» з Хадэры.

У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гомель» і неўзабаве падпісаў кантракт[2]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Сезон 2019 таксама пачынаў у аснове, часам выконваў функцыю капітана каманды, аднак пазней стаў часам заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2019 года пакінуў «Гомель»[3] і неўзабаве папоўніў склад «Бухары»[4].

Зноскі

СпасылкіПравіць