Мілашкаўскае
Міла́шкаўскае — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на поўдзень ад горада Браслаў, каля вёскі Мілашкі, у басейне ракі Янка. Знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».
Мілашкаўскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 134,9 м |
Даўжыня | 0,85 км |
Шырыня | 0,24 км |
Плошча | 0,15 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,25 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,15 км². Даўжыня 0,85 км, найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 2,25 км.
Схілы катлавіны вышынёй 5 м, на ўсходзе пад лугам, на паўночным усходзе пад агародамі; уздоўж заходняга берага лес. Злучана ручаём з ракой Янка.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план, Видзы: план / Ред. И.И. Шилай.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз.