Мілціядыс Тэнтаглу

Мілціядыс Тэнтаглу (грэч. Μιλτιάδης Τεντόγλου; нар. 18 сакавіка 1998, Салонікі) — грэчаскі лёгкаатлет, які спецыялізуецца ў скачку ў даўжыню. Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2020 года, чэмпіён свету 2023 года, чэмпіён свету 2022 года ў памяшканні, двухразовы чэмпіён Еўропы (2018 і 2022) і двухразовы чэмпіён Еўропы ў памяшканні.

Лёгкая атлетыка
Мілціядыс Тэнтаглу
грэч. Μιλτιάδης Τεντόγλου
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Мянушкі Μίλτος і Miltos
Спецыялізацыя скачок у даўжыню[d]
Нарадзіўся 18 сакавіка 1998(1998-03-18)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства
Рост 185 см
Вага 75 кг
IAAF 14669734
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 2016 годзе на чэмпіянаце свету сярод юніёраў Мілтыядзіс заваяваў сярэбраны медаль.

18 чэрвеня 2017 года, на чэмпіянаце Грэцыі ў Патрах, ён абнавіў свой асабісты рэкорд да 8,30 м (+1,8 м/с). У ліпені ён выйграў тытул чэмпіёна Еўропы сярод юніёраў у Гросета са скачком 8,07 м.

20 ліпеня 2018 года ён выйграў балканскі чэмпіянат у Старой Загоры з вынікам 8,17 м.

8 жніўня 2018 года на чэмпіянаце Еўропы ў Берліне ён апярэдзіў усіх сапернікаў з вынікам 8,25 м стаў чэмпіёнам Еўропы ў скачках у даўжыню.

На чэмпіянаце Еўропы ў памяшканні ў польскім Торуні ў сакавіку 2021 года заваяваў залаты медаль чэмпіянату кантынента ў скачках у даўжыню з вынікам 8,35 метраў і стаў двухразовым чэмпіёнам Еўропы ў памяшканнях.

26 мая 2021 года ў Афінах устанавіў асабісты рэкорд — 8,60 м. Гэта трэці ў гісторыі вынік для еўрапейскіх скакуноў пасля Роберта Эміяна (8,86, 1987) і Луіса Цатумаса (8,66, 2007).

2 жніўня 2021 года Тэнтаглу выйграў золата на Алімпійскіх гульнях у Токіа. З вынікам 8,41 м грэк толькі па другім лепшым выніку апярэдзіў кубінца Хуана Мігеля Эчаварыю. Пры гэтым у кваліфікацыі Эчаварыя скокнуў на 8,50 м, але ў фінале не змог паўтарыць гэты вынік. Тэнтаглу стаў першым у гісторыі грэкам, які выйграў скачкі ў даўжыню на Алімпійскіх гульнях.

На чэмпіянаце свету ў памяшканні 2022 года выйграў золата з нацыянальным рэкордам (8,55 м). Таксама скокнуў на 8,51 м.

На чэмпіянаце свету 2022 года ў Арэгоне Тэнтаглу стаў другім з вынікам 8,32 м, золата выйграў кітаец Ван Цзянань (8,36 м).

Зноскі