Мінскія беларускія настаўніцкія курсы (1919)
Мінскія беларускія настаўніцкія курсы (другія) дзейнічалі ў Мінску з 19 кастрычніка па 23 лістапада 1919 г.
Створаны Мінскай беларускай школьнай радай для настаўнікаў школ Мінскага павета. Фінансаваліся польскімі ўладамі. Выкладчыкі: Я. Лёсік, У. Ігнатоўскі, Я. Карскі, Я. Фарботка і інш. Навучалася каля 250 чал. Пры курсах слухачамі арганізаваны самадзейны тэатральны гурток, які паставіў на сцэне «Беларускай хаткі» некалькі спектакляў.
Літаратура Правіць
- Ляхоўскі У. Пачатак тварэння беларускае нацыянальнае школы // Спадчына. 2001. № 1/2.
- Ляхоўскі У. Беларускія настаўніцкія курсы // ЭГБ, т.6, кн. ІІ. — Мн., 2003.