Мінскі масіў (Кіеў)
Мінскі масіў (укр.: Мі́нський маси́в) — жылы масіў Кіева. Прасціраецца паміж плошчай Тараса Шаўчэнкі, Мінскім праспектам, вуліцамі Юрыя Кандрацюка, Пятра Калнышэўскага, Пятра Панча і Палярнай. Назва — ад колішняга Мінскага раёна (зараз Абалонскі), у якім ён размешчаны. Мінскі масіў забудаваны на часткі мясцовасці Кінь-Грусць.
Забудаваны ў асноўным у 1970—1977 гг. (архітэктар А. А. Дубінская) 9-ці 16-ці павярховымі дамамі, пазней у 1989—1990 (мікрараён на вуліцах Беражанскага і Пятра Панча). У кожным мікрараёне — школа, дзіцячыя сады, гандлёва-грамадскія цэнтры. Міма тэрыторыі масіва праходзіць Вялікая Кальцавая дарога Кіева, побач размешчаны Кіеўская гарадская клінічная бальніца № 8.
Асноўныя месцы адпачынку — азёры Рэдзькіна і Дубкі.
Зноскі
правіцьСпасылкі
правіць- Афіцыйны сайт раённай адміністрацыі Архівавана 6 лютага 2008.