Міністэрства гарадскога і сельскага будаўніцтва БССР

Міністэ́рства гарадско́га і се́льскага будаўні́цтва Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе пад назвай Міністэрства жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР на базе Наркамата жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР[1].

Міністэрства гарадскога і сельскага будаўніцтва БССР
скарочана — Мінгарсельбуд
  • Міністэрства жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР
Пячаткі ўсіх міністэрстваў БССР выкарыстоўвалі герб БССР
Пячаткі ўсіх міністэрстваў БССР выкарыстоўвалі герб БССР
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя БССР
Дата стварэння 26 сакавіка 1946
Папярэдняе ведамства Народны камісарыят жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР
Дата скасавання 15 мая 1957
Заменена на Міністэрства будаўніцтва БССР
Вышэйшае ведамства Савет Міністраў БССР

5 красавіка 1954 года пастановай Савета Міністраў БССР № 266 з Міністэрства сельскай гаспадаркі было выдзелена самастойнае Галоўнае ўпраўленне калгаснага будаўніцтва і перададзена ў падпарадкаванне Міністэрства гарадскога і сельскага будаўніцтва.

Было скасавана ў 1957 годзе, яго функцыі былі перададзеныя Міністэрству будаўніцтва БССР

МіністрыПравіць

Зноскі

  1. Пастанова Савета Народных Камісараў БССР № 411 ад 11 сакавіка 1946 года.

ЛітаратураПравіць