Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання Беларусі ў галіне прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя, які ажыццяўляе экалагічную палітыку дзяржавы.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
скарочана — МПРАНА РБ | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Беларусь |
Дата стварэння | 14 сакавіка 1994 |
Штаб-кватэра | 220004, г. Мінск, вул. Калектарная, 10 |
Міністр | Сяргей Масляк |
Сайт | minpriroda.gov.by |
Гісторыя
правіцьСістэма аховы навакольнага асяроддзя функцыянуе ў рэспубліцы з 1960 года, з моманту ўтварэння Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па ахове прыроды (пастанова Савета Міністраў БССР ад 29 жніўня 1960 г. № 480).
Дзяржаўны камітэт Савета Міністраў БССР па ахове прыроды утвораны з улікам вялікага дзяржаўнага значэння справы аховы прыроды і рацыянальнага выкарыстання прыродных багаццяў Беларускай ССР.
На Дзяржкамаховыпрыроды былі ўскладзены абавязкі па захаванні, аднаўленню і ўзбагачэнні прыродных рэсурсаў, кантролю за іх рацыянальным выкарыстаннем, ахове і кантролю за рацыянальным выкарыстаннем водных рэсурсаў рэспублікі і перададзеныя наступныя дзяржаўныя структуры: а) Дзяржаўная інспекцыя па ахове рыбных запасаў і рэгуляванню рыбалоўства пры Савеце народнай гаспадаркі БССР; б) Упраўленне паляўнічай гаспадаркі і запаведнікаў Галоўнага ўпраўлення лясной гаспадаркі пры Савеце Міністраў БССР; в) Бярэзінскі дзяржаўны запаведнік, а таксама Валмянскі, Ленінскі, Казянскі, Налібоцкі, Чэрыкаўскі і Чачэрскі паляўнічыя заказнікі).
Кіраўніцтва
правіць- Міністр — Сяргей Міхайлавіч Масляк
- Першы намеснік Міністра — Ія Вітальеўна Малкіна
- Намеснікі Міністра:
- Намеснік Міністра — Сяргей Сяргеевіч Хрушчоў
- Намеснік Міністра — Ігар Міхайлавіч Качаноўскі
Міністры
правіць- Андрэй Паўлавіч Худык (14 верасня 2017 — 22 красавіка 2024[1]);
- Сяргей Міхайлавіч Масляк (з красавіка 2024).