Валмянскі біялагічны заказнік

Валмя́нскі — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. Заснаваны ў 2001 годзе для аховы і захавання лясных экасістэм з рэдкімі і знікаючымі відамі раслін і жывёл. Плошча заказніка складае 614,5 га. Заходняя мяжа заказніка праходзіць па рацэ Волма.

Валмянскі

Рака Волма на мяжы Мінскага і Смалявіцкага раёнаў
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне БеларусьСмалявіцкі раён, Мінская вобласць
Плошча 614,5 га
Дата заснавання 2001
physical
Валмянскі
Валмянскі
physical
Валмянскі
Валмянскі
Катэгорыя на Вікісховішчы

Рэльеф хвалісты, на асобных участках плоскі і ўзгорысты, часткова — з камамі вышынёй 5—10 м. Глебы дзярнова-палева-падзолістыя. Пад лясамі (пераважна хваёвымі і яловымі) 94 % тэрыторыі. У флоры 450 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, у Чырвонай кнізе; гарлянка пірамідальная, варанец звычайны, пярэсна еўрапейская, шпажнік чарапіцавы, лілея кучаравая і інш. У фаўне 11 відаў рыб, 7 — амфібій, 7 — рэптылій, 83 — птушак, 18 — млекакормячых. У Чырвонай кнізе: ручаёвая стронга, каршачок, сычы касманогі і вераб'іны, аляпка і інш. На тэрыторыі заказніка аднаўленчы ўчастак паляўнічых відаў: дзіка, казулі, ліса, бабра, зайцоў і інш.

Літаратура правіць