Міранка (заказнік)

Гідралагічны заказнік «Міранка» — дзяржаўны заказнік рэспубліканскага значэння.

Міранка
Размяшчэнне Беларусь
Плошча 3107 га
physical
Міранка
Міранка

Створаны Пастановай Кабінета Міністраў РБ ад 25 верасня 1996 г. № 632[1] у мэтах стабілізацыі гідралагічнага рэжыму рэк Нёман і Уша.

Межы заказніка

правіць

Заказнік агульнай плошчай 3107 га размешчаны ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці на землях ляснога фонду ў кварталах № 1—16, 19, 20, 77—81 Мірскага лясніцтва (1840 га) і ў кварталах №№ 68—81 Ярэміцкага лясніцтва (1267 га) Навагрудкаўскага лясгаса.

Межы заказніка: на поўначы ад заходняга кута квартала № 68 Ярэміцкага лясніцтва ва ўсходнім кірунку па межах кварталаў №№ 68—71, 74, 76, 81 гэтага лясніцтва; на ўсходзе па межам кварталаў №№ 4, 5, 9, 12, 16, 20 Мірскага лясніцтва; на поўдні па межам кварталаў №№ 20, 19, 14, 13, 7, 8, 1, 78, 79, 81, 80 Мірскага лясніцтва; на захадзе па межам кварталаў №№ 80, 77, 6, 78, 1 Мірскага лясніцтва, кварталаў №№ 77, 78, 75, 73, 72, 69, 68 Ярэміцкага лясніцтва да заходняга кута кварталу N 68 гэтага лясніцтва.

Зноскі