Міраслава Сапілка
Міраслава Сапілка (укр.: Мирослава Сопілка; 24 жніўня 1897, Віннікі, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі — 28 лістапада 1937, Кіеў, УССР) — украінская паэтэса і празаік.
Міраслава Сапілка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Мирослава Сопілка |
Дата нараджэння | 29 жніўня 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лістапада 1937 (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне |
|
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца |
Мова твораў | украінская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Нарадзілася 24 жніўня 1897 года ў Вінніках у сялянскай сям’і. З дзяцінства батрачыла на сельгасработах. Пасля 1917 года ўладкавалася на працу мадысткай. З ранняга ўзросту захапілася літаратурай, асабліва паэзіяй.
Пачала друкавацца ў 1928 годзе ў часопісах «Вікна», «Сяйво», розных газетах. 12 мая 1929 года была ў ліку заснавальнікаў літаратурнай групы «Горно».
У 1920-х гадах Міраслава Сапілка падтрымлівала сувязь з заходнеўкраінскім рэвалюцыйным падполлем, сябравала з членамі Камуністычнай партыі Заходняй Украіны. Удзельнічала ў нелегальных сходах рэвалюцыйна настроеных чыгуначнікаў, да якіх належаў муж паэткі — Міхаіл Пастушэнка. Двойчы арыштоўвалася польскай дэфензівай.
Пад уплывам савецкай прапаганды, сям’я Пастушэнкі, якая мела да таго часу дваіх дзяцей, імкнулася перабрацца ў СССР. Жадаючы атрымаць вышэйшую адукацыю і паправіць здароўе, Міраслава Сапілка з сям’ёй у канцы 1930 года пераехала ў Савецкую Украіну. Пасялілася спачатку ў Камянцы-Падольскім, дзе працавала ў краязнаўчым музеі. У 1932 годзе пераехала ў Харкаў, а яшчэ пазней — у Ірпень пад Кіевам, дзе і была арыштаваная ў жніўні 1937 года за два тыдні да свайго саракагоддзя.
Была членам харкаўскай літаратурнай арганізацыі «Заходняя Украіна». У 1931 годзе выдала паэтычны зборнік «Працоўным рукам» і кніжку прозы «Пра ўтульны горад Забабоннікі».
30 верасня 1937 года быў арыштаваны і яе муж Міхаіл Пастушэнка. Сужэнцаў абвінавацілі ў шпіянажы ў інтарэсах польскай разведкі. На допытах ні яна, ні яе муж ні ў чым не скампраметавалі сябе і адпрэчылі ўсе абвінавачванні следства. 22 лістапада 1937 года асобая нарада пры НКУС СССР прыгаварыла паэтэсу да расстрэлу. Прысуд быў выкананы 28 лістапада ў Кіеве. Верагодней за ўсё, яе цела было пахавана на Лук’янаўскіх могілках. Доўгі час пра лёс Міраславы Сапілка нічога не было вядома, афіцыйна лічылася, што яна загінула ў ссылцы 18 лістапада 1942 года.
Рэабілітавана пасмяротна. У 1973 годзе выйшаў зборнік выбраных твораў М. Сапілкі «Да сонца».
Літаратура правіць
- Енциклопедія українознавства. У 10-х т. / Гол. ред. Володимир Кубійович. — Парыж; Нью-Йорк: Молоде Життя, 1954—1989.
- Мирослава Сопілка. До сонця. — Київ, Дніпро, 1973.
- Байцар Андрій. Видатні винниківчани: Науково — краєзнавче видання / А. Л. Байцар. — Львів-Винники, 2012. — 88 с.