Місурыйскі заходні дзяржаўны ўніверсітэт

Місурыйскі заходні дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Missouri Western State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сент-Джозеф у штаце Місуры, ЗША.

Місурыйскі заходні дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Missouri Western State University
Арыгінальная назва англ.: Missouri Western State University
Заснаваны 1915
Студэнты 4 911[1]
Размяшчэнне Сент-Джозеф, Місуры, ЗША
Сайт missouriwestern.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт быў заснаваны ў 1915 годзе як двухгадовая навучальная ўстанова пад назвай Малодшы каледж Святога Іосіфа. У 1969 годзе навучальная ўстанова была ператворана ў чатырохгадовы каледж, а ў 1977 годзе была перайменавана ў Місурыйскі заходні дзяржаўны каледж. 28 жніўня 2005 года назва была зменена на сучасную. Кампус плошчай 3 км2 на ўсходзе горада з'яўляецца сядзібай для 18 акадэмічных адзінак. У цэнтры ўвагі вучэльні ў асноўным гуманітарныя дысцыпліны, але прадстаўлены і прыродазнаўча-тэхнічныя кірункі навучання.

Структура правіць

  • Каледж бізнесу і прафесійных студый
  • Каледж вольных мастацтваў
  • Каледж навук і здароўя
  • Школа магістратуры
  • Школа выяўленчага мастацтва
  • Школа медсястрынства і прафесій у галіне здароўя
  • Школа бізнесу

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць