Місурыйскі паўднёва-ўсходні дзяржаўны ўніверсітэт

Місурыйскі паўднёва-ўсходні дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Southeast Missouri State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Кейп-Джырарда ў штаце Місуры, ЗША.

Місурыйскі паўднёва-ўсходні дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Southeast Missouri State University
Арыгінальная назва англ.: Southeast Missouri State University
Заснаваны 1873
Студэнты 10 300
Размяшчэнне Кейп-Джырарда, Місуры, ЗША
Сайт semo.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Вучэльня прапануе больш за 175 праграм бакалаўрыяту і 75 магістратуры. Першапачаткова заснаваны ў 1873 годзе як звычайная школа (фактычна настаўніцкі каледж), універсітэт мае традыцыі ў педагагічнай адукацыі. Гэта адзіная чатырохгадовая вышэйшая навучальная ўстанова на паўднёвым усходзе штата Місуры.

Структура правіць

  • Каледж мастацтваў і медыяў
  • Каледж бізнесу і вылічальнай тэхнікі
  • Каледж адукацыі, здароўя і чалавеказнаўства
  • Каледж сацыяльна-гуманітарных навук
  • Каледж прыродазнаўчых навук, тэхналогій, інжынерыі і матэматыкі

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць