Блаславёны Міхал Сапоцька (1 лістапада 1888, Юшаўшчына, суч. Навасады, Валожынскі раён — 15 лютага 1975, Беласток) — каталіцкі святар, спаведнік св. Фаўстыны Кавальскай, заснавальнік Кангрэгацыі Сясцёр Міласэрнасці Ісуса Хрыста.

Міхал Сапоцька

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар
Месца працы
Нараджэнне 1 лістапада 1888(1888-11-01)[1][2]
Смерць 15 лютага 1975(1975-02-15)[1][2] (86 гадоў)
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1901–1902 вучыўся ў народнай школе ў Забрэззі, дзе часта ўдзельнічаў у набажэнствах у парафіяльным касцёле. Святарскі прыклад тагачаснага забрэзскага пробашча Яна Куніцкага ажывілі ў ім жаданне стаць святаром з дзяцінства. Здаў экзамен у шасцікласную школу ў Ашмянах, навучаўся тут з 1904 па 1906 гады.

Затым у семінарыі ў Вільні. Святарскае пасвячэнне атрымаў у Вільні ў 1914.

У 1914 скіраваны вікарыем у Табарышках, дзе служыў да 1918 года.

У Вільні з 1924 да 1947 года. У віленскі перыяд Міхал Сапоцька быў прызначаны спачатку вайсковым капеланам і садзейнічаў адбудове касцёла св. Ігнацыя, потым стаў духоўным айцом Мітрапалітальнай духоўнай семінарыі. З 1928 — прафесар тэалагічнага факультэта Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя, дзе стаяў ля вытокаў новай манаскай Кангрэгацыі Сясцёр Міласэрнасці Езуса Хрыста. Але перш за ўсё ў Вільні ён выконваў абавязкі рэктара касцёла Арханёла Міхала, стаў спаведнікам сястры Фаўстыны Кавальскай. У 1933–1936 гг. быў напісаны духоўны «Дзённік» сястры Фаустыны, намаляваны абраз Міласэрнага Езуса (мастак Яўген Казіміроўскі)[4].

Пасля Другой сусветнай вайны — прафесар у духоўнай семінарыі ў Беластоку.

Беатыфікаваны 28 верасня 2008 у Беластоку.

Зноскі

  1. а б Michał Sopoćko // GCatholic.org — 1997.
  2. а б Michał Sopoćko // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. catholic.by

Літаратура правіць

  • Дзённік: Божая Міласэрнасць у маёй душы / Св. сястра Фаўстына Кавальская ZMBM; пер. з пол. Крыстыны Лялько. — Мінск: ПРО ХРЫСТО, 2014. — 1022 с. — ISBN 978-985-7074-19-8

Спасылкі правіць