Міхал Янавіч Галынскі

Міхал Янавіч Галынскі, або Міхаіл Іванавіч Галынскі (руск.: Михаил Иванович Голынский, польск.: Michał Hołyński; 1784 — 24 ліпеня 1854, Хоцімск) — дзяржаўны дзеяч.

Міхал Янавіч Галынскі
маршалак дваранства Магілёўскай губерні
1814 — 1823
маршалак дваранства Магілёўскай губерні
1832 — 1844
Нараджэнне 1784
Смерць 24 ліпеня 1854(1854-07-24)
Род Галынскія[d]
Бацька Ян Юзафавіч Галынскі
Маці Барбара з Кашыцаў[d]
Жонка Лізавета Дзмітрыеўна Талстая[d]
Дзеці Зінаіда Міхайлаўна Галынская[d] і Валерыян Міхайлавіч Галынскі[d]

Біяграфія правіць

Паходзіў са старажытнага беларускага роду Галынскіх. Нарадзіўся ў сям’і Яна (Восіпавіча) Галынскага, губернскага маршалка магілёўскага, і Барбары з Кашыцаў.

Магілёўскі губернскі маршалак у 1814—1823 і 1832—1844 гадах. У 1820-1840-я гг. дом Міхала Галынскага ў Магілёве быў адкрытым, гасцінным, «найпрыемнейшым» месцам для шляхты<.

Сям’я правіць

У шлюбе з Лізаветай Талстой (нар. 1798), дачкой рускага графа Дзмітрыя Аляксандравіча Талстога (1754—1832), магілёўскага губернскага маршалка (1805—1808) і магілёўскага губернатара (1812—1820).

Літаратура правіць

  • Краснолуцкий, А.Ю. Злая судьба рода Голынских? / А.Ю. Краснолуцкий. — Санкт-Петербург : Политехн. ун-т, 2009. — 233 с.
  • Раюк, А.Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Магілёўскай губерні ў 1772—1863 гг. / А.Р. Раюк, І.М. Рыжанкоў // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац удзельнікаў VIII Міжнародн. навук.-практычн. канф., Магілёў, 26-27 чэрв. 2013 г. / уклад. А.М. Бацюкоў, І.А. Пушкін. — Магілёў : УА МДУХ, 2013. — С. 314—319.