Міхаэль Рот (ням.: Michael Roth, нар. 24 жніўня 1970 года, Герынген, Гесэн, Германія) — нямецкі палітычны дзеяч, прадстаўнік сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ). З 17 снежня 2013 года да 8 снежня 2021 года займаў пост дзяржаўнага міністра еўрапейскіх спраў Міністэрства замежных спраў Германіі.

Міхаэль Рот
ням.: Michael Roth
член бундэстага Германіі[d]
26 кастрычніка 1998 — 17 кастрычніка 2002
Commissioner for Franco-German co-operation[d]
8 студзеня 2014 — снежань 2021
Папярэднік Michael Georg Link[d]
член бундэстага Германіі[d]
24 кастрычніка 2017 — 26 кастрычніка 2021
прадстаўнік у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
27 студзеня 2003 — 31 снежня 2005
член бундэстага Германіі[d]
з 26 кастрычніка 2021
член бундэстага Германіі[d]
22 кастрычніка 2013 — 24 кастрычніка 2017
член бундэстага Германіі[d]
27 кастрычніка 2009 — 22 кастрычніка 2013
член бундэстага Германіі[d]
18 кастрычніка 2005 — 27 кастрычніка 2009
член бундэстага Германіі[d]
17 кастрычніка 2002 — 18 кастрычніка 2005
Нараджэнне 24 жніўня 1970(1970-08-24)[1][2] (53 гады)
Веравызнанне Евангелічная Царква[d][4]
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень дыплом[d] (1997)
Дзейнасць палітык
Месца працы
Сайт michaelroth.eu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1990 годзе Міхаэль Рот скончыў школу ў Герынгене, у 1991 годзе пачаў навучанне ў Франкфурцкім універсітэце імя Гётэ ў горадзе Франкфурт-на-Майне, які скончыў у 1997 годзе па спецыяльнасці «паліталогія». Да 1998 года працаваў у цэнтры Заходнеамерыканскіх даследаванняў і грамадзянскіх навук Франкфурцкага ўніверсітэта. У перыяд з 2000 па 2002 год працаваў выкладчыкам у інстытуце Ота-Зура ў сферы паліталогіі Свабоднага ўніверсітэта Берліна.

Партыя правіць

Рот уступіў у партыю ў 1987 годзе. Першапачаткова ён прымаў удзел у справах Саюза маладых сацыялістаў і сацыялістаў у СДПГ «Юзас». З 1996 па 2015 год быў галоўным у СДПГ у заходнім Гесэне, а з 2001 па 2011 — старшынёй раёна Герсфельд-Ротэнбург. З 2009 па 2014 год займаў пасаду генеральнага сакратара СДПГ Гесэна і прадстаўніка зямлі ў нямецкім парламенце.

Парламент правіць

З 1998 года Рот з’яўляецца членам нямецкага парламента. На выбарах у бундэстаг у 1998 годзе ён упершыню быў выбраны членам парламента ад раёна Герсфельд з 51,7 % галасоў, а ў 2002 годзе яго зноў выбралі, але ўжо як прадстаўніка акругі Вера-Майснер — Герсфельд-Ротэенбург. На наступных выбарах у 2005 годзе ён атрымаў 51,7 % галасоў, а ў 2009 — 40,4. З 2010 па 2013 ён быў еўрапейскім прадстаўніком парламенцкай групы сацыял-дэмакратаў.

Дзяржаўны міністр Еўропы правіць

17 снежня 2013 года Міхаэль Рот стаў дзяржаўным міністрам Еўропы ў Міністэрстве замежных спраў Германіі ў трэцім кабінеце Меркель. Са студзеня 2014 года ён таксама з’яўляўся ўпаўнаважаным па справах нямецка-французскага ўзаемадзеяння. У якасці дзяржаўнага міністра Міхаэль Рот выконваў абавязкі міністра замежных спраў — Зігмар Габрыэль (міністр замежных спраў).

Акрамя іншых спраў, ён адказваў за знешнія зносіны, бяспеку, узбраенне, а таксама за адносіны з ЗША, Канадай, Магрыбам, Азіяй.

У 2016 годзе ён прыехаў у Беларусь з візітам. У рамках гэтага візіту ён правёў шэраг сустрэч, у тым ліку з беларускімі студэнтамі, дзе адказаў на шматлікія пытанні студэнтаў сталічных універсітэтаў.

Зноскі

  1. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  2. Michael Roth // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
  4. http://www.bundestag.de/bundestag/abgeordnete18/biografien/R/roth_michael/258926
  5. https://www.parlamentarische-linke.de/unsere-mitglieder/ Праверана 12 ліпеня 2019.