Міхаіл Іванавіч Алексяюк

Міхаіл Іванавіч Алексяюк (1 лістапада 1907, Лодзь, Лодзьскі павет, Пятрокаўская губерня, Царства Польскае, Расійская імперыя (сёння — Лодзьскае ваяводства, Польшча) — 24 студзеня 1983) — беларускі краязнавец.

Міхаіл Іванавіч Алексяюк
Дата нараджэння 1 лістапада 1907(1907-11-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 студзеня 1983(1983-01-24) (75 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці археолаг, краязнавец
Месца працы
Альма-матар

У 1928 г. скончыў Брэсцкі чыгуначны тэхнікум. Да 1967 г. працаваў у сістэме меліярацыі Палесся, потым — старшым навуковым супрацоўнікам Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Навуковая дзейнасць

правіць

Адкрыў неалітычныя пабудовы на палях на воз. Ула (Віцебскі раён), стаянкі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці (в. Блювінічы, Бараны, Мышчыцы, Мікольскае, Опаль і інш.), удзельнічаў у археалагічных раскопках гарадзішча Бярэсце. Падрыхтаваў і апублікаваў больш за 150 нарысаў па гісторыі населеных пунктаў Брэстчыны.

  • Вядо і Тупічыцы // Помнікі гісторыі і права. — 1975. — № 4. — С.
  • Камянецкая вежа // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1973. — № 2. — С.
  • Палавецкія паселішчы на Беларусі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1978. — № 1. — С. 33 — 35.
  • Пінская грамата // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1971. — № 2. — С.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Шылін, П. С. Алексяюк / П. С. Шылін // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 33. — ISBN 5-85700-077-7.