Міхаіл Аляксеевіч Безбародаў
Міхаіл Аляксеевіч Безбародаў (14 лістапада 1898, г. Пецярбург — 3 лютага 1983) — беларускі савецкі вучоны ў галіне фізічнай хіміі і тэхналогіі шкла і сілікатаў. Акадэмік АН БССР (1950, член-карэспандэнт з 1947), доктар тэхнічных навук (1938), прафесар (1934)[1].
Міхаіл Аляксеевіч Безбародаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 лістапада 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лютага 1983 (84 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, навуковец, фізік |
Навуковая сфера | фізічная хімія, тэхналогія шкла і сілікатаў |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | акадэмік НАНБ, прафесар |
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Петраградскі тэхналагічны інстытут у 1923. У 1935-41 і 1945-61 прафесар, загадчык кафедры шкла і сілікатаў БПІ, у 1950-60 загадчык лабараторыі фізікахімію і тэхналогіі сілікатаў Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па сінтэзу неарганічнага шкла, інтэнсіфікацыі працэсаў шклоўтварэння, вывучэнню залежнасці уласцівасцяў шклопадобных сістэм ад іх хімічнага складу і будовы[1]. Распрацаваў метад датыроўкі і вызначэння лакальнай прыналежнасці старажытнага і сярэднявечнага шкла на падставе яго хімічнага тып[1].
Навуковыя працы
правіцьАўтар больш за 370 навуковых прац, у тым ліку 20 манаграфій[2].
- Очерки по истории русского стеклоделия. М.: Промстройиздат, 1952.
- Камни и свили в стекле. 3 изд. М.: Промстройиздат, 1953.
- Синтез и строение силикатных стекол. Мн.: Наука и техника, 1968.
- Химическая устойчивость силикатных стекол. Мн.: Наука и техника, 1972.
- Вязкость силикатных стекол. Мн.: Наука и техника, 1975.
- Стеклокристаллические материалы. Мн.: Наука и техника, 1982.
Узнагароды
правіцьДзяржаўная прэмія СССР 1951 за манаграфіі «М. В. Ламаносаў і яго праца па хіміі і тэхналогіі сілікатаў» (М.; Л., 1948) і «Дзмітрый Іванавіч Вінаградаў — стваральнік рускага фарфору» (М.; Л., 1950)[2].
Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» (1945, 1948), медалямі[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Михаил Алексеевич Безбородов (К 100-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 1999, № 1.
Спасылкі
правіць- Міхаіл Аляксеевіч Безбародаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)