Міхал Юзафавіч Галынскі

(XVIII ст.) маршалак шляхты Магілёўскай губерні
(Пасля перасылкі з Міхаіл Восіпавіч Галынскі)

Міхал Юзафавіч Галынскі, або Міхаіл Восіпавіч Галынскі (руск.: Михаил Осипович Голынский, польск.: Michał Hołyński) — дзяржаўны дзеяч.

Міхал Юзафавіч Галынскі
Клямры[d]
Клямры[d]
маршалак дваранства Магілёўскай губерні
1789 — 1795
Род Галынскія[d]
Бацька Юзаф Антоні Галынскі[d]
Маці Петранэля з Жукоўскіх[d]
Жонка Тэкля з Нагурскіх[d] і Тэрэза з Цеханавецкіх[d]
Дзеці Кацярына з Галынскіх[d] і Клацільда з Галынскіх[d]

Біяграфія

правіць

Паходзіў са старажытнага беларускага роду Галынскіх. Нарадзіўся ў сям’і мсціслаўскага войта Юзафа Галынскага і Петранэлы з Жукоўскіх. Меў брата Яна (1746—1817).

Магілёўскі намесніцкі маршалак дваранства ў 1789—1795 гадах. У 1796 г. Магілёўскае і Віцебскае намесніцтвы былі аб’яднаны ў адну Беларускую губерню, а губернскі маршалак стаў прызначацца: у 1796—1797 гг. ім быў граф Дзмітрый Зубаў[ru], брат вядомага Платона Зубава[ru], а пасля выконвалі абавязкі Ян-Непамуцэн Цеханавецкі, Міхал Юзафавіч Галынскі і Антон Косаў.

У 1810 годзе валодаў маёнткамі ў Чэрыкаўскім (366 дзесяцін, 43 двары, 1 615 прыгонных душ), Чавускім (280 дзесяцін, 7 двароў, 30 прыгонных душ) і Клімавіцкіх (15 000 дзесяцін, 658 двароў, 2 796 прыгонных душ) паветах[1].

Сям’я

правіць

З першай жонкай Тэкляй з Нагурскіх, дачкой Якуба Нагурскага, меў дачку Кацярыну, якая ўзяла шлюб з Булгарыным.

З другой жонкай Тэрэзай з Цеханавецкіх меў дачку Клацільду, якая ўзяла шлюб з Янам Ігнатавічам Цеханавецкім, абраным клімавіцкім павятовым маршалкам (1817—1820).

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Краснолуцкий, А.Ю. Злая судьба рода Голынских? / А.Ю. Краснолуцкий. — Санкт-Петербург : Политехн. ун-т, 2009. — 233 с.
  • Раюк, А.Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Магілёўскай губерні ў 1772—1863 гг. / А.Р. Раюк, І.М. Рыжанкоў // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац удзельнікаў VIII Міжнародн. навук.-практычн. канф., Магілёў, 26-27 чэрв. 2013 г. / уклад. А.М. Бацюкоў, І.А. Пушкін. — Магілёў : УА МДУХ, 2013. — С. 314—319.