Міхаіл Канстанцінавіч Бурэмскі

(XV ст.) намеснік уладзімірскі

Міхаіл Канстанцінавіч Бурэмскі (? — пасля 1452) — князь.

Міхаіл Канстанцінавіч Бурэмскі
Смерць не раней за 1452
Род Бурэмскія
Бацька Канстанцін Нарымонтавіч[d][1]
Жонка Маруша[d][2]
Дзеці Васіль Міхайлавіч Курцэвіч[d][3] і Фёдар Міхайлавіч Бурэмскі[3]

Біяграфія

правіць

Паходзіў з княжацкага роду Бурэмскіх. Сын пінскага князя Канстанціна Нарымонтавіча. Тытулаваўся князем Пінскім, Альшаніцкім (Альшанскім), Быніскім, зваўся таксама Курцэвічам. Валодаў маёнткамі Альшаніца і Быніск на Галіччыне. У 1452 годзе атрымаў ад Казіміра IV прывілей на айчызныя маёнткі Бурэмля, Навасёлкі, Корсаў, Озыр (Обзыр), Стратын, Змейнец і Навасельцы на Валыні. У 1440 годзе выступае як прыхільнік вялікага князя Свідрыгайлы, з 1442 года член яго рады, у 1446—1451 гадах уладзімірскі стараста Свідрыгайлы. У 1443 годзе ад польскага караля Уладзіслава III атрымаў прывілей на апеку над Унёўскім манастыром.


Літаратура

правіць
  1. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 14.
  2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 13–14.
  3. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 15.