Міхаіл Канстанцінавіч Краўцоў
Міхаіл Канстанцінавіч Краўцоў (1946, в. Рублеўск, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць) — доктар фізіка-матэматычных навук.
Міхаіл Канстанцінавіч Краўцоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1946 |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | матэматыка |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьУ 1964 г. скончыў Комсеніцкую сярэднюю школу. У 1969 г. — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, аспірантуру пры Інстытуце матэматыкі АН БССР у 1977 г. З 1979 г. старшы навуковы супрацоўнік інстытута па спецыяльнасці матэматычная кібернетыка. Пазней працаваў загадчыкам сектара Навукова-даследчага інстытута аўтаматызаваных сістэм планіравання і кіравання народнай гаспадаркай Дзяржплана БССР, намеснікам дырэктара Рэспубліканскага інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Міністэрства хлебапрадуктаў БССР, намеснікам дырэктара па навуцы і галоўным навуковым супрацоўнікам Беларускага навукова-даследчага праектнага інстытута аўтаматызаваных сістэм кіравання Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, намеснікам генеральнага дырэктара Беларускага навукова-вытворчага аб’яднання па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.
З 1994 г. вядучы навуковы супрацоўнік. З 1995 г. доктар фізіка-матэматычных навук. З 1996 г. загадчык сектара Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу (АПК) Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.
Краўцоў М. К. — аўтар больш за 180 навуковых работ, у тым ліку манаграфіі «Шматграннікі, графы, аптымізацыя» (1981), якая атрымала міжнароднае прызнанне і высокую ацэнку, перакладзена ў Англіі, Германіі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Краўцоў Міхаіл Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 467. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.