Міхаіл Маркавіч Макарук

Міхаіл Маркавіч Макарук (нар. 1 жніўня 1945,в. Мацы, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — кандыдат ваенных навук, генерал-маёр авіяцыі, ваенны лётчык-інструктар I класа.

Міхаіл Маркавіч Макарук
Дата нараджэння 1 жніўня 1945(1945-08-01) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Званне генерал-маёр авіяцыі[d]

БіяграфіяПравіць

Пасля заканчэння Стрыгаўскай сярэдняй школы вырашыў паступаць у Чарнігаўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча, але не прайшоў па конкурсе. Працаваў старшым піянерважатым у Рынкаўскай сярэдняй школе Кобрынскага раёна.

У 1963—1967 гадах быў курсантам Чарнігаўскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага вучылішча. З 1967 года па 1973 год — лётчык-інструктар, намеснік камандзіра авіяцыйнай эскадрыллі вучэбнага палка Чарнігаўскага вучылішча. У 1973—1976 гадах — слухач Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына.

З 1976 года — камандзір авіяцыйнай эскадрыллі, намеснік камандзіра авіяцыйнага палка, інспектар упраўлення ваенна-вучэбных устаноў ВПС СССР. З 1978 года знаходзіўся на ваенна-дыпламатычнай рабоце. У 1978—1989 гадах ён памочнік ваеннага аташэ пры пасольствах СССР у Рэспубліцы Куба, Рэспубліцы Індыя, у 1989—1991 гадах — ваенны, ваенна-марскі і ваенна-паветраны аташэ пры пасольстве СССР у Федэрацыі Малайзія.

З 1991 года — памочнік галоўнакамандуючага ВПС, намеснік начальніка ўпраўлення ВПС Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. У 1997—2000 гадах -ваенны, ваенна-паветраны і ваенна-марскі аташэ пры пасольстве Расійскай Федэрацыі ў Іспаніі, з 2001 года — у Рэспубліцы Куба.

1 жніўня 2005 года сышоў у запас у сувязі з пенсійным узростам. Актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю. Член прэзідыума Агульнарасійскай арганізацыі «Офицеры России». Член Асацыяцыі ветэранаў Карыбскага крызісу. З 2018 года — першы віцэ-прэзідэнт Расійскага таварыства дружбы з Кубай. З’яўляецца кіраўніком Маскоўскага аддзялення Міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыі "Содружество воинов-интернационалистов «кубинцев».

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Макарук Міхаіл Маркавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 437. — (Імі ганарацца землякі).
  • Макарук Міхаіл Маркавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2017. — С. 89-90.
  • 75 гадоў з дня нараджэння М. М. Макарука (1945) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016—2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 143.
  • Гурда, В. Орел крылатого племени Брестчины / Владимир Гурда // Кобрин-информ. — 2006. — 12 января.
  • М. М. Макарук — кандидат военных наук, генерал-майор авиации, уроженец д. Мацы Кобринского района.
  • Гурда, В. Генерал-лейтенант из деревни Мацы / В. Гурда // Кобрынскi веснiк. — 2003. — 11 студзеня. — С. 6.
  • В настоящее время М. М. Макарук — военно-морской атташе при посольстве Российской Федерации в Республике Куба.
  • Макарук Михаил Маркович [Электронный ресурс] // Офицеры России. — Режим доступа: http://oficery.ru/cp.html. - Дата доступа: 18.10.2019.
  • Макарук Михаил Маркович [Электронный ресурс] // Российское общество дружбы с Кубой. — Режим доступа: http://www.roscuba(недаступная спасылка). ru/community/structure/. — Дата доступа: 18.10.2019.