Міхаіл Міхайлавіч Прозараў
Міхаіл Міхайлавіч Прозараў (30 кастрычніка 1914, Вюрцбург, Германія — 1914) — рускі архітэктар, аўтар шматлікіх будынкаў у Літве, і ў прыватнасці, у Вільні, член Імператарскага тэхнічнага таварыства .
Міхаіл Міхайлавіч Прозараў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1860 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1914 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Працаваў у гарадах | Вільнюс і Віленская губерня |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Дзяцінства і адукацыяПравіць
Нарадзіўся ў 1860 годзе[1].
Скончыў рэальнае вучылішча ў Вільні, пасля чаго ў 1878 годзе паступіў у Будаўнічае вучылішча у Санкт-Пецярбургу, якое скончыў у 1883 годзе са званнем грамадзянскага інжынера і чынам X класу[1].
Прафесійная дзейнасцьПравіць
Пасля заканчэння вучобы атрымаў пасаду малодшага інжынера віленскага губернскага праўлення, а праз два гады прызначаны там жа малодшым інжынерам. Акрамя гэтага з 1890 года складаўся галоўным архітэктарам праваслаўнай епархіі ў Літве[1].
Міхаіл Прозараў ажыццяўляў нагляд за будаўніцтвам Палаца правасуддзя ў Вільні, на Георгіеўскім праспекце (пр. Гядзіміна 40; 1899), пабудаванага па праекце архітэктара Васіля Прусакова . Пасля ён набыў вядомасць, праектуючы грамадскія будынкі, якія адначасова адлюстроўвалі дух мадэрнізму і манументальнага класіцызму.
З 15 кастрычніка 1901 года выконваў пасаду віленскага губернскага інжынера[2]. Праз два гады зацверджаны на гэтай пасадзе.
Грамадская дзейнасцьПравіць
Прозараў прымаў актыўны ўдзел у жыцці рускага грамадства ў Вільні, а ў 1901—1914 гадах займаў пасаду старэйшыны мясцовага гарсавета. Таксама ён быў актыўным членам Віленскага прамыслова-купецкага Грамадскага сходу, вядомага таксама пад назвай Купецкага клуба, які аб’ядноўваў у сваіх шэрагах найбольш дзейных прадпрымальнікаў.
ТворчасцьПравіць
У ВільніПравіць
М. Прозараў з’яўляецца аўтарам больш за 50 будынкаў у Вільні, сярод іх:
- праваслаўны Храм у гонар абраза Прасвятой Багародзіцы «Знаменне» на Звярынцы (1903) — велічны шматкупальны храм у руска-візантыйскім стылі[3]
- Свята-Аляксандра-Неўская царква[4]
- Свята-Міхайлаўская царква[5]
- Будынак Акадэміі навук Літвы (раней — Рускі дзяржаўны банк; праспект Гядзіміна 3; 1906—1909), які носіць выразныя рысы архітэктуры гістарызму . Паколькі Міхаіл Прозараў быў знаўцам найноўшых металічных і жалезабетонных канструкцый, у гэтым будынку ён без дадатковых апор перакрыў размешчаную ў глыбіні будынка залу плошчай 440 м² жалезабетонным скляпеннем эліптычнай формы. Упершыню ў Вільні пры ўзвядзенні гэтага будынка выкарыстоўваліся жалезабетонныя эліпсападобныя аркі. Асноўнай яго славутасцю з’яўлялася аперацыйная зала, вышыня якой ад падлогі да столі складае 7,5 метраў. Гонарам вестыбюля банка, некалі была лесвічная развязка з мармуровымі прыступкамі, што вядуць на першы паверх будынка і ў яго цокальную частку.
- Караімская кенаса ў Вільні (вуліца Любарта 6; 1911—1912), выкананая ў маўрытанскім стылі.
- Парфумерны магазін Сегален (праспект Гядзіміна 5; 1913), які мае рысы віленскага мадэрна.
- Будынак Купецкага клуба (Гандлёва-прамысловая палата; праспект Гядзіміна 35/1; 1913). На першым яго паверсе размясціліся шэсць крам, на верхнім — клубныя пакоі і зала пасяджэнняў. Інтэр’еры і фасады дома былі вырашаны ў стылі неакласіцызму. Арыгінальны знешні выгляд яму надалі вокны розных памераў і формаў, а таксама ляпніна па вонкавых сценах. У савецкі час у гэтым будынку месціўся Віленскі гарвыканкам, затым гарадское Архітэктурнае ўпраўленне.
- Будынак суда Віленскай губерні (сумесна з Л. Вінерам па праекце В. Прусакова , 1888-90[6])
- Будынкі, створаныя Міхаілам Прозаравым у Вільні
У іншых населеных пунктах Віленскай губерніПравіць
- Быў адным з аўтарам праекту Пакроўскага кафедральнага сабору ў Гродне
- Шэсць цэркваў у розных мястэчках[1]
- Дом духоўнай кансісторыі[1]
- Дом саборны[1]
- Тры прыватных дома[1]
- Яўрэйскі малітоўны дом і школа[1]
- Водны млын[1]
- Дом паштовага ведамства[1]
- Дзве гарбарныя фабрыкі[1]
- Табачная фабрыка[1]
- Лесапільны завод у Астраўцы[1]
- Рамонт царквы ў Астраўцы[1]
- Мылаварны завод сп. Жука[1]
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 276 (руск.)
- ↑ Памятная книжка Виленской губернии на 1902 год. С. 6 (руск.)
- ↑ Экспресс-неделя: «Знамение» на Жверинасе Архівавана 28 лістапада 2009.
- ↑ Вильнюс. Виленский Марие-Магдалининский женский монастырь. Церковь Александра Невского (руск.)
- ↑ G. Szlewis, Православные храмы Литвы, Свято-Духов Монастыр, Vilnius 2006, ISBN 9986-559-62-6, s.98
- ↑ Музей оккупаций и борьбы за свободу (руск.)
- ↑ Швянчёнис. Церковь Троицы Живоначальной (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Jackiewicz M. (red.), Encyklopedia Ziemi Wileńskiej: tom 4. Architektura. Dzieła i twórcy od XVI w. do 1945 r., Towarzystwo Miłośników Wilna i Ziemi Wileńskiej Bydgoszcz 2006, ISBN 83-87865-54-0.