Міхаіл Міхайлавіч Цесавец
Міхаіл Міхайлавіч Цесавец (нар. 1952) — беларускі палітык; дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-склікання у 1990—1995 гадах.
Міхаіл Міхайлавіч Цесавец | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Нараджэнне | 1952 | ||||||
Адукацыя |
Біяграфія Правіць
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў Фрунзенскага райвыканкама горада Мінска. У 1990—1995 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання, член Камісіі па пытаннях нацыянальнай бяспекі, абароны і барацьбы са злачыннасцю. У красавіку 1995 года кіраваў гвалтоўным выправаджэннем з залы пасяджэнняў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дэпутатаў апазіцыі, якія распачалі галадоўку супраць правядзення Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму аб змяненні дзяржаўнай сімволікі і наданні рускай мове статусу дзяржаўнай.
У канцы 1990-х гадоў начальнік Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай Аховы Рэспублікі Беларусь.
Літаратура Правіць
- Тесовец Михаил // Хто ёсць хто ў Беларусі = Кто есть кто в Беларуси (руск.). — М.: Книжный дом «Университет», 1999. — ISBN 5-8013-0068-6.
- Народныя дэпутаты Рэспублікі Беларусь. Дванаццатае скліканне. — Мн., 1992.