Міхаіл Навумавіч Калік

Міхаіл (Майсей) Навумавіч Калік (29 студзеня 1927, Архангельск, РСФСР — 31 сакавіка 2017, Іерусалім, Ізраіль) — савецкі і ізраільскі кінарэжысёр.

Міхаіл Навумавіч Калік
руск.: Михаи́л (Моисе́й) Нау́мович Ка́лик
іўр.: מיכאל קאליק
Род дзейнасці кінарэжысёр, сцэнарыст
Дата нараджэння 29 студзеня 1927(1927-01-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 сакавіка 2017(2017-03-31) (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і акцёра яўрэйскага, а пазней лялечнага тэатра і аднаго з заснавальнікаў архангельскага Тэатра працоўнай моладзі Навума Майсеевіча Каліка. Маці, Лея-Ліба, паходзіла з заможнай кіеўскай сям’і.

Вучыўся на факультэце тэатразнаўства ГІТІСа, пакінуў вучобу ў 1949 годзе, паступіўшы ва УДІК (майстэрня Рыгора Аляксандрава).

У 1951 годзе разам з некалькімі іншымі студэнтамі быў арыштаваны паводле абвінавачання ў «яўрэйскім буржуазным нацыяналізме» і «тэрарыстычных намерах», асуджаны на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў па артыкуле 58—17. Прайшоў некалькі турмаў і лагераў, у тым ліку Ляфортава і Азярлаг. У лагеры пазнаёміўся з акцёрам Лейбу Левіным. Вызвалены і рэабілітаваны ў 1954 годзе, адноўлены на трэцім курсе інстытута.

Працягнуў вучобу і ў 1958 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт ужо як выпускнік майстэрні Сяргея Юткевіча.

Рэжысёр-пастаноўшчык фільмаў «Калыханка», «Чалавек ідзе за сонцам», «Да спаткання, хлопчыкі» і іншых.

Фільм «Любіць…» быў зняты ў 1968 годзе і выйшаў на экраны невялікім тыражом пасля таго, як быў перамантаваны без ведама і згоды аўтара. Рэжысёр і сцэнарыст Міхаіл Калік звярнуўся ў суд, але суд не адбыўся, а ў дачыненні да самога рэжысёра была ўзбуджаная крымінальная справа, і пры ператрусе была рэквізаваная аўтарская копія фільма. У 1990 годзе ён часткова аднавіў і дапрацаваў фільм, бо аўтарская копія так і не была знойдзена.


Зорка Міхаіла Каліка на Алеі акцёрскай славы ў Выбаргу. У 1971 годзе рэпатрыяваўся ў Ізраіль.

Пахаваны ў Іерусаліме.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 19 чэрвеня 2019.