Міхаіл Пятровіч Дуброўскі

беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч

Міхаіл Пятровіч Дуброўскі (17 верасня 1921) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Кандыдат эканамічных навук.

Міхаіл Пятровіч Дуброўскі
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
1956—?
Старшыня Віцебскага раённага выканаўчага камітэта
29 снежня 1962 — 13 жніўня 1965
Папярэднік Мікалай Іванавіч Дземянцей
Пераемнік Васіль Іванавіч Мяцеліца
1-ы сакратар Віцебскага райкама КПБ
1965 — 1973
Нараджэнне 17 верасня 1921(1921-09-17) (102 гады)
Партыя КПСС
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Дзейнасць палітык, настаўнік
Гады службы 19411944
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Медаль «За адвагу»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і рабочага-чыгуначніка. Па заканчэнні сярэдняй школы ў верасні 1939 года паступіў у Ленінградскі электратэхнічны інстытут ім. В. І. Ульянава (Леніна), але з першага курса быў прызваны ў рады РСЧА. Знаходзіўся ў арміі да чэрвеня 1944 года. Быў звольнены з нагоды цяжкага ранення. Удзельнічаў у баях у Вялікай Айчыннай вайне з чэрвеня 1941 па ліпень 1943 года. Атрымаў два лёгкіх і адно цяжкае раненне на фронце. Пасля дэмабілізацыі працаваў на гаспадарчай, савецкай і партыйнай працы. Член КПСС з 1942 года.

У 1954 годзе скончыў завочна Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС, а ў 1971 годзе завочна аспірантуру пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. У 1972 годзе абараніў дысертацыю ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Навуковым саветам БСГА прысвоена вучоная ступень кандыдата эканамічных навук.

Пасля дэмабілізацыі з радоў Савецкай Арміі працаваў сакратаром Кастрычніцкага райвыканкама г. Віцебска, інструктарам адміністрацыйнага аддзела Віцебскага абкама КПБ. Пасля заканчэння Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ працаваў намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Віцебскага абкама партыі, сакратаром райкама КПБ па зоне Зарубскай МТС. З 1956 па 1965 гады быў старшынёй Дубровенскага і Віцебскага райвыканкамаў. З 1965 па 1973 гады — першы сакратар Віцебскага райкама КПБ. З 1973 да 1987 года працаваў дэканам факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Віцебскага ордэна «Знак Пашаны» ветэрынарнага інстытута імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • История ФПК и ПК (руск.). Сайт УО «Витебская Ордена «Знак Почета» государственная академия ветеринарной медицины». Праверана 19 лістапада 2020.