Міхаіл Алегавіч Сарочкін
Міхаіл Сарочкін (нар. 20 лютага 1992, Ніжні Ноўгарад) — расійскі футбаліст, нападнік багародскага «Спартака».
Поўнае імя | Міхаіл Алегавіч Сарочкін | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
20 лютага 1992[1] (32 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Расія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Спартак (Багародск) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 9 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера правіць
Выхаванец нижагародскага футбола (школы «Водніка» і «Радыя»). Дарослую кар’еру пачынаў у дублі ніжагародскай «Волгі», у сезоне 2013/14 выступаў у ФНЛ за «Ангушт», пазней у ніжэйшых дывізіёнах за цвярскую «Волгу», «Разань» і «Шахцёр» з пасёлка Пешалань. У 2015 годзе вярнуўся ў Ніжні Ноўгарад, папоўніўшы склад новаўтворнага клуба «Волга-Алімпіец», і забіў першы афіцыйны гол у яго гісторыі. У пачатку 2016 года перастаў трапляць у склад і ўлетку перайшоў у «Сызрань-2003», аднак праз паўгады вярнуўся ў «Алімпіец» і дапамог яму атрымаць перамогу ў трэцім расійскім дывізіёне. Пасля сезона 2017/18 пакінуў каманду.
У сакавіку 2019 года пасля прагляду падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гарадзея»[2]. Аднак, за асноўны склад каманды згуляў толькі ў трох матчах, выйшаўшы на замену. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гарадзею»[3].
У верасні 2019 года перайшоў у «Мурам», а ў лютым 2020 года перабраўся ў «Калугу», аднак так і не згуляў за яе. У жніўні і верасні 2020 года гуляў у чэмпіянаце Крыма за сімферопальскі ТСК. Пасля стаў выступаць у чэмпіянаце Ніжагародскай вобласці за «Спартак» з Багародска.
Дасягненні правіць
Зноскі
- ↑ Mikhail Sorochkin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ряды "Городеи" пополнил российский нападающий
- ↑ "Городея" рассталась с российским форвардом Cорочкиным