Міхаіл Сяргеевіч Мірановіч

Міхаіл Сяргеевіч Мірановіч (нар. 6 чэрвеня 1963, Жыткавічы, Гомельская вобласць) — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання ад Калінкавіцкай выбарчай акругі № 43.

Міхаіл Сяргеевіч Мірановіч
Нараджэнне 6 чэрвеня 1963(1963-06-06) (60 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Скончыў БДУ, юрыст. Працаваў работнікам раённай Жыткавіцкай загатканторы, вадзіцелям Жыткавіцкага райвыканкама, памочнікам пракурора Нараўлянскага раёна, пракурорам аддзела агульнага нагляду пракуратуры Гомельскай вобласці, пракурорам Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Жанаты, мае сына і дачку.

У Палаце прадстаўнікоў правіць

Член дэпутацкага аб'яднання «За саюз Украіны, Беларусі і Расіі» («ЗУБР»). Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі ПП НС РБ 2-га склікання па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях.

Зноскі

Спасылкі правіць