Міхаіл Уладзіміравіч Пятровіч
Міхаіл Уладзіміравіч Пятровіч (нар. 19 ліпеня 1951, Любанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны-эканаміст. Доктар эканамічных навук, прафесар.
Міхаіл Уладзіміравіч Пятровіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 ліпеня 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1969—1973), аспірантуру Маскоўскага кааператыўнага інстытута, дактарантуру Акадэміі кіравання.
Працаваў у Беларускім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута эканомікі кааператыўнага гандлю (1973—1987), Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце кан’юнктуры і попыту (1987—1991). У 1992—1997 гадах — дырэктар Беларускага інстытута рынку. У 1997—2012 гадах — працаваў у Акадэміі кіравання. З 2012 года працуе ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце.
Узнагароды
правіць- званне «Ганаровы грамадзянін Любанскага раёна»[1].
Зноскі
- ↑ Почетные граждане Любанского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 20 жніўня 2022.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 18, кн. 1. — С. 441.
- Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 48.