Міхаіл Фёдаравіч Барздыка

Міхаіл Фёдаравіч Барздыка (нар. 14 студзеня 1944, в. Шклянцы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі графік.

Міхаіл Барздыка
Імя пры нараджэнні Міхаіл Фёдаравіч Барздыка
Дата нараджэння 14 студзеня 1944(1944-01-14) (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графік
Месца працы
Жанр станковая графіка, афорт і кніжная графіка
Вучоба
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 14 студзеня 1944 года ў вёсцы Шклянцы Докшыцкага раёна. Скончыў у 1973 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, у 1986 годзе Маскоўскі паліграфічны інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года[1].

У 1976-1977 гадах выкладаў на архітэктурным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута[1]. 3 1975 года супрацоўнічаў з беларускімі выдавецтвамі.

У 1979—1989 гадах дзейнічала творчая незалежная суполка трох мастакоў «БУКУБ» (Бушчык, Кузняцоў, Барздыка).

Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года. Жыве ў г. Мінску[1].

Творчасць

правіць

Працуе ў станковай (пераважна афорт), кніжнай графіцы. Асноўныя творы: лісты «Вятры часу», «Доўгі шлях», «Напярэдадні», цыклы афортаў «Снежаньскія дні», «Снежаньскія забавы», «Дні лістапада», «Падабенствы», «Прадчуванне налёту»[1]. Творчасць адметная спалучэннем філасофскага разумення жыцця і лірычнай інтэрпрэтацыі (дыптых «Воблакі і камяні», 1988; «Метамарфозы», 1992; «Варыяцыі на тэму восені», 1994; «Падабенства», 1995, і інш.).

У 2001 годзе праілюстраваў выданне кнігі «Сымон-музыка» Я. Коласа[2]. Многія творы прысвечаны Плешчаніцам і Лагойскаму раёну.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Рускім музеі (Санкт-Пецярбург), пінакатэцы Рыпэ-Сан-Джынезіа (Італія), музеі сучаснага мастацтва «Шамальер» (Францыя), муніцыпальным музеі мастацтва, г. Дзьёр (Венгрыя)[1].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны сярэбраным медалём Еўрапейскай Акадэміі мастацтваў на 22 міжнародным салоне графікі ў Бельгіі (1992), залатым медалём на міжнародным конкурсе графікі ў Валоніі, Бельгія (1993)[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Барздыка Міхаіл Фёдаравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  2. Борздыко Михаил Федорович Архівавана 23 ліпеня 2012.

Літаратура

правіць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. — С. 341—342