Міхаіл Якаўлевіч Каплан
Міхаіл Якаўлевіч Каплан (29 жніўня 1932, Свяцілавічы, Гомельская вобласць, Беларуская ССР — 7 ліпеня 2022, Ізраіль) — савецкі і расійскі драматычны акцёр і тэатральны педагог, народны артыст Расійскай Федэрацыі (1997).
Міхаіл Якаўлевіч Каплан | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 жніўня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 ліпеня 2022 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёр, тэатральны педагог |
Гады актыўнасці | 1954 — 2012 |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 29 жніўня 1932 года ў пасёлку Свяцілавічы Гомельскай вобласці БССР. Вырас у Свярдлоўску, куды ў 1941 годзе з двума дзецьмі эвакуіравалася яго маці.
У 1954 годзе скончыў Ленінградскі тэатральны інстытут імя А. М. Астроўскага. З верасня па кастрычнік 1954 года служыў у Рэспубліканскім тэатры рускай драмы Карэла-Фінскай ССР (Петразаводск). З верасня 1957 па верасень 1958 года быў акцёрам Чыцінскага абласнога драматычнага тэатра. З верасня 1958 па жнівень 1971 года выступаў на сцэне Стаўрапольскага тэатра драмы.
З верасня 1971 года больш за 40 гадоў служыў у Пензенскім абласным драматычным тэатры, дзе сыграў амаль 70 роляў.
У 1970-я гады выкладаў сцэнічную мову і сцэнічны рух на тэатральным аддзяленні Пензенскага культурна-асветнага вучылішча, з 2008 па 2012 год вёў заняткі на акцёрскім аддзяленні Пензенскага каледжа культуры і мастацтваў.
Апошнія 10 гадоў жыў у Ізраілі, дзе праходзіў працяглы курс лячэння. Памёр 7 ліпеня 2022 года на 90-м годзе жыцця ў Ізраілі. Пахавалі яго там жа 8 ліпеня 2022 г.