Міхаіл Якубік (31 сакавіка 1914, в. Чучавічы , Лунінецкі павет — 28 кастрычніка 1966, Лодзь, Польшча) — брыгадны генерал Войска Польскага.

Міхаіл Якубік
Дата нараджэння 31 сакавіка 1914(1914-03-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 кастрычніка 1966(1966-10-28) (52 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Званне брыгадны генерал
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Work Flag Order, 2nd class медаль «За Варшаву 1939—1945» медаль «За Одру, Нісу і Балтыку» залаты крыж Заслугі афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы кавалер ордэна Адраджэння Польшчы медаль «10-годдзе Народнай Польшчы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1925—1931 годзе быў вучнем прыватнай гімназіі ў горадзе Лунінцы. У 1935—1938 гадах адбываў вайсковую тэрміновую службу ў 4-м лётным палку ля горада Торунь (Польшча), на працягу якой у 1937 годзе скончыў курс пілатажу на самалёце «РВД-8». У 1943 годзе скончыў школу танкавых войск імя Пушкіна ў г. Рыбінск (РСФСР). З мая па ліпень 1943 года быў унтэр-афіцэрам інструктарам у 1-ым Варшаўскім танкавым палку. Са снежня 1943 года нёс службу ў 1-ым авіяцыйна-знішчальным палку «Варшава», займаў чарговыя пасады: пілота, старшага пілота, камандзіра звяна, намесніка камандзіра 3-яй эскадрыллі па-палітычна выхаваўчай частцы (ад 29 верасня 1944 года), намеснікам камандзіра палка па-палітычна-выхаваўчай частцы (ад 1-га студзеня 1945 да чэрвеня 1946 года). Прымаў удзел у баявых вылетах авіяцыі 1-ай Арміі Войска Польскага ад Варшавы да Берліна.

8 кастрычніка 1953 года было прысвоена званне «Брыгадны генерал».

Пахаваны на вайсковых могілках у Павознках на Алеі Славы ў Варшаве.

Узнагароды правіць

  • Сярэбраны медаль «Заслужаным на полі Брані» (Славы) (1944)
  • Ордэн «Залаты Крыж Заслугі»
  • Ордэн «Вялікая Айчынная вайна 1941—1945 гг.» (СССР) (1945)
  • Ордэн "Рыцарскі Крыж адраджэння Польшчы"4-й ступені (1945)
  • Ордэн «Крыж Храбрых» (1946)
  • Медаль «10-годдзе заваявання Незалежнасці Польшчы»
  • Ордэн «Рыцарскі Крыж Адраджэння Польшчы» (1958)
  • Ордэн «Працоўны Сцяг» I I-й ступені (1964)

Літаратура правіць

  • Gen. bryg. pil. Michał Jakubik (1914—1966) — Wojskowy Przegląd Historyczny Nr 4 (40), Warszawa 1966, s. 365, 366
  • Janusz Królikowski, Generałowie i admirałowie Wojska Polskiego 1943—1990 t. II:I-M, Toruń 2010
  • «Памяць. Лунінецкі раён», Мінск, «БЕЛАРУСЬ» , 1995 г.

Зноскі