Мішэль Ленц (люкс.: Michel Lentz; 21 мая 1820, Люксембург, Вялікае Герцагства Люксембург — 8 верасня 1893, Люксембург, Вялікае Герцагства Люксембург) — люксембургскі паэт, аўтар слоў да гімна Люксембурга «Ons Hémécht».

Мішэль Ленц
Michel Lentz
MichelLentzLuxembourg.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 мая 1820(1820-05-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 верасня 1893(1893-09-07)[2][3] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Кірунак Патрыятызм
Жанр Гімны, Маршы
Мова твораў Люксембургскі
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Мішэль Ленц нарадзіўся 21 мая 1820 года ў горадзе Люксембургу ў сям'і пекара Жан-П'ера Ленца (ням.: Jean-Pierre Lentz) і яго жонкі Маргерыт Спрэсэ (ням.: Marguerite Spresser). Скончыўшы пачатковую школу, ён працягнуў адукацыю ў ліцэі, які скончыў у 1840 годзе, атрымаўшы атэстат сталасці. Праз год навучання філалогіі ў Брусельскім свабодным універсітэце ён паступае на службу ў дзяржаўны сакратарыят.

10 верасня 1851 г. Мішэль Ленц пабраўся шлюбам з Жанай Рэйтэр (ням. ням.: Jeanne Reuter). У іх было трое дзяцей: Мацільда​​, Эліза і П'ер Матыс-Эдманд.

Усё жыццё да выхаду на пенсію ў 1892 годзе ён прапрацаваў на дзяржаўнай службе. Да моманту смерці, 8 верасня 1893, ён быў ужо амаль цалкам сляпы. 10 верасня 1893 года адбыліся афіцыйныя пахаванне Мішэля Ленца, на якіх дзяржаўны міністр Поль Эйшэн асабіста прачытаў надмагільную прамову.

Зноскі

  1. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Dictionnaire des auteurs luxembourgeois
  3. Michel Lentz // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.

ЛітаратураПравіць

  • Josy Birsens Du collège jésuite au collège municipal 1603—1815. — Люксембург: Ed. Saint Paul, 2003. — С. 277—278. — 287 с. — ISBN 2879634199, 9782879634197
  • Xavier Maugendre L'Europe des hymnes dans leur contexte historique et musical. — Editions Mardaga, 1996. — С. 66—68. — 456 с. — ISBN 2870096321, 9782870096321