Мі Фэй

(Пасля перасылкі з Мі Фу)

Мі Фэй (кіт.: 米黻, таксама вядомы як Мі Фу; 1051—1107)[4] — кітайскі мастак, паэт і каліграф сагдыйскага  (руск.) паходжання.

Мі Фэй
кіт.: 米芾
Фатаграфія
Дата нараджэння 1051[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1107[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Мі Южэнь і Mi Youzhi[d]
Род дзейнасці мастак, паэт, каліграф, connoisseur, калекцыянер
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Горы і хвоі вясной

Продкі Мі Фэя паходзілі з горада Таюань. Паколькі яго маці была карміцелькай імператара Ін-цзуна, Мі Фэй рос у імператарскім палацы і свабодна меў зносіны са шляхтай, што паслужыла штуршком да развіцця яго талентаў у каліграфіі і жывапісу.

Асноўны занятак — дзяржаўны служачы. На працягу жыцця займаў пасады ў Імператарскай бібліятэцы, ваеннага губернатара Увэя ў Аньхой, сакратара ў Савеце па рытуалах і губернатара Хуайяна ў Цзянсу[5]. Мі Фу быў жанаты і меў пяць сыноў, з якіх выжылі толькі два старэйшых, і восем дачок.

Каліграфія Мі Фэя, выкананая падчас знаходжання ў Цзянсу

У жывапісе ён праславіўся сваімі туманнымі, паэтычна-вольнымі краявідамі, у якіх плямы тушы, нанесеныя з дапамогай плоскай шчоткі, маглі мець большую выразнасць, чым лініі і контуры. Больш за ўсё ў жывапісе Мі Фэй цаніў самавыяўленне, што адпавядала яго свабодалюбнаму і індывідуалістычнаму нораву. У паэзіі ён быў паслядоўнікам стылю Лі Бо, а ў каліграфіі — Ван Січжы. Як каліграф ён стаў найбольш вядомы і лічыўся адным з чатырох найлепшых каліграфаў імперыі Сун.

Мі Фэй лічыўся сучаснікамі вельмі эксцэнтрычным чалавекам і за свае выхадкі атрымаў мянушку «Вар’ят Мі». Ён калекцыянаваў камяні  (руск.), і аднойчы ён сабраў некалькі штук, абвясціўшы адзін з іх сваім старэйшым братам і пакланяючыся яму як старэйшаму члену сям’і. Вядома таксама, што Мі Фэй злоўжываў алкаголем.

Яго сын Мі Южэнь таксама стаў вядомым жывапісцам, але пражыў, у адрозненне ад бацькі, да старэчых гадоў.

Крыніцы

правіць
  1. а б Fu Mi // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Swartz A. Fu Mi // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. China Biographical Database
  4. Barnhart: 373. Mi Fu’s style name was Yuanzhang (元章) with several sobriquets: Nangong (南宫), Lumen Jushi (鹿门居士), Xiangyang Manshi (襄阳漫士), and Haiyue Waishi (海岳外史)
  5. Mi Fu: Calligraphy | China Online Museum — Chinese Art Galleries. www.chinaonlinemuseum.com. Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2018. Праверана 18 чэрвеня 2018.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць