Макар Аляксандравіч Шніп
Макар Аляксандравіч Шніп (нар. 26 красавіка 1981[1]) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі палітычных падзей 1508 года ў Вялікім Княстве Літоўскім. Дырэктар Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2014—2019 гадах. Кандыдат гістарычных навук (2010)[1].
Макар Аляксандравіч Шніп | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 красавіка 1981 (43 гады) |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2010) |
Альма-матар |
|
Біяграфія правіць
У 1998 годзе скончыў Ліцэй БДУ, у 2003 годзе з адзнакай скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 2003—2007 гадах навучаўся ў аспірантуры БДУ. У 2010 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Унутрыпалітычны канфлікт 1508 г. у Вялікім княстве Літоўскім у кантэксце міжнародных адносін ва Усходняй Еўропе»[1].
У 2003—2005 і 2007—2008 гадах выкладаў на кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў гістфака БДУ. З 2007 года намеснік дырэктара па выхаваўчай працы, у 2014—2019 гадах — дырэктар Ліцэя БДУ. З 2019 года ў Інавацыйнай кампаніі Promwad Парку высокіх тэхналогій[1].
У 2005—2006 гадах стажыраваўся ў Інстытуце гісторыі права Варшаўскага ўніверсітэта[1].
Навуковая дзейнасць правіць
Напрамкі даследаванняў: унутры- і знешнепалітычная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім у пачатку XVI стагоддзя[1].
Крыніцы правіць
Літаратура правіць
- ШНІП Макар Аляксандравіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.