Маіна Максімаўна Бабарыка

беларуская журналістка, дзіцячая пісьменніца, паэтэса
(Пасля перасылкі з М. Бабарыка)

Маіна Максімаўна Бабарыка (21 сакавіка 1930, Віцебск, Віцебская вобласць — 1 лістапада 2021, Віцебск) — беларуская журналістка, дзіцячая пісьменніца, паэтэса. Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2005), член Саюза журналістаў СССР (1971) і Саюза журналістаў Беларусі (1976).

Маіна Максімаўна Бабарыка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 сакавіка 1930(1930-03-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лістапада 2021(2021-11-01) (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася 21 сакавіка 1930 года ў Віцебску ў сям’і служачых.

Дзяцінства выпала на гады Вялікай Айчыннай вайны. Яе сям’я была эвакуіравана ў татарскую вёску Урсала. Вярнулася ў Віцебск, вучылася ў СШ № 10, пасля — у школе рабочай моладзі пры фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі». У 1968 годзе скончыла Віцебскі педінстытут, факультэт пачатковых класаў. Працавала на Віцебскай студыі тэлебачання, узначальвала рэдакцыю праграм для дзяцей і юнацтва (1965—1985).

Памерла 1 лістапада 2021 года ў Віцебску.

Творчасць правіць

Першая публікацыя, якую Маіна Максімаўна лічыць пачаткам сваёй творчасці, — вершы ў фабрычнай шматтыражцы «Сцяг індустрыялізацыі» (1953).

Аўтар кніг: «Книжкина неделя» (1964); «Непоседы» (1965); «Про Светку и её друзей» (1967); «За круглым оконцем» (1972); «А у нас во дворе» (1974); «Возвращение в юность» (1996); «Бабушкины сказки» (2003), «Сны наяву» (2003), «Забор» (2005), «Как заболела и поправилась телепередача» (2007), «Шорох времени» (2010).

Узнагароды правіць

Узнагароджана памятным знакам ЦК УЛКСМ за эстэтычнае і ідэалагічнае выхаванне дзяцей і моладзі (1968), бронзавым медалём ВДНГ СССР за цыкл перадач пра людзей і калектывы Віцебшчыны — удзельнікаў ВДНГ (1975), медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі «За большой вклад в литературу» (2014).

Літаратура правіць

  • Алимова, Е. «Я молодая женщина!» / Е. Алимова // Витебский проспект. — 2005. — 18 марта. — С. 18.
  • Волкова, Л. Тепло ее души / Л. Волкова // Витьбичи. — 2005. — 17 марта. — С. 11.
  • Иванова, Г. Еще не вечер! / Г. Иванова // Народнае слова. — 2010. — 30 сак. — С. 5.
  • Палунчанка, В. Творчы тандэм / В. Палунчанка // Бібліятэка прапануе. — 2012. — № 7. — С. 31—33.
  • Пастернак, Т. Творческий юбилей / Т. Пастернак // Народнае слова. — 2008. — 26 студз. — С. 5.
  • Потенкова, С. О том, что сердцу мило / С. Потенкова // Народнае слова. — 2009. — 16 мая. — С. 5.