Навасады (Брэсцкі раён)

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Наваса́ды[1] (трансліт.: Navasady, руск.: Новосады) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчаны за 59 км на поўдзень ад Брэста, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца.

Вёска
Навасады
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
77 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212805051
Навасады на карце Беларусі ±
Навасады (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Навасады (Брэсцкі раён)
Навасады (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Навасады (Брэсцкі раён)

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — гарадскі пасёлак Дамачава).

Гісторыя правіць

У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1868 годзе ў складзе маёнтка Мутвіцы Олтушскай воласці. З 1892 года яго ўладальнікам быў Дз. Лабачоў, які вызначаўся жорсткімі адносінамі да сваіх сялян. Толькі за 1896 год ён узбудзіў супраць іх 237 спраў.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Олтушскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 37 двароў, загубілі 7 жыхароў; 7 вяскоўцаў загінулі на фронце, 1 — у партызанах.

Да 18 снежня 1972 года ў складзе Чэрскага сельсавета[2], у 1972—2013 гадах у складзе Дамачаўскага пассавета[3].

Насельніцтва правіць

  • 42 жыхары (1868)
  • 163 жыхары (1905)
  • 19 двароў, 111 жыхароў (1921)
  • 38 двароў, 206 жыхароў (1941)
  • 27 гаспадарак, 31 жыхар (1997)
  • 38 гаспадарак, 77 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 снежня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
  3. Решение Брестского областного совета депутатов №306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области»

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць