Навасёлкаўскі 2-гі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пастаўскім раёне Маладзечанскай вобласці БССР

Навасё́лкаўскі 2-гі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Навасёлкі 2.

Навасёлкаўскі 2-гі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Пастаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Навасёлкі 2
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 2 снежня 1959

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Навасёлкаўскі сельсавет у складзе Гадуцішскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Навасёлкі. Пасля скасавання Гадуцішскага раёна 25 лістапада 1940 года і далучэння да Пастаўскага раёна, у сувязі з існаваннем у Пастаўскім раёне іншага Навасёлкаўскага сельсавета, атрымаў назву Навасёлкаўскі 2-гі сельсавет, а цэнтр — назву Навасёлкі 2. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 2 снежня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Камайскага сельсавета[1].

Крыніцы правіць

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.